wd wp Пошук:

Даніэль Дэфо

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэфо. Даніэль Дэфо (англ.: Daniel Defoe; нарадзіўся пад імем Daniel Foe; каля 1660, Крыплгейт — 24 красавіка[9] 1731, Мурфілдс) — англійскі празаік і публіцыст , вядомы галоўным чынам як аўтар «Рабінзона Круза».

Біяграфія

Скончыў дысентэрскую (пурытанскую) акадэмію. Пісаў палітычныя памфлеты, вершаваныя сатыры («Чыстакроўны англічанін», 1701; «Найкарацейшы шлях расправы з дысентэрамі», 1702), за якія быў прыгавораны да турэмнага зняволення. Аўтар дакументальнай прозы («Запіскі кавалера», 1720; «Дзённік чумнага горада», 1722), авантурна-прыгодніцкіх раманаў («Капітан Сінгльтан», 1720, «Гісторыя палкоўніка Жака» і «Моль Флендэрс», абодва 1722).

Дэфо лічаць адным з першых прыхільнікаў рамана як жанру. Ён дапамог папулярызаваць гэты жанр у Вялікабрытаніі, а некаторыя лічаць яго адным з заснавальнікаў англійскага рамана. Дэфо пладавіты і разнастайны пісьменнік, ён напісаў больш за 500 кніг, памфлетаў і часопісаў на розныя тэмы (палітыка, эканоміка, крымінальнасць, рэлігія, шлюб, псіхалогія, звышнатуральнае і інш.) Ён быў таксама заснавальнікам эканамічнага журналізма. Заснавальнік і кіраўнік брытанскай разведкі і контрразведкі ў 1709—1713 гадах.

Сусветную вядомасць яму прынёс раман «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (ч. 1—2, 1719). Тэма «рабінзанады» як спроба стварэння асноў матэрыяльнай і духоўнай культуры ў адрыве ад цывілізацыі стала вельмі папулярная і выклікала ў далейшым шмат наследаванняў (у беларускай літаратуры «Палескія рабінзоны» Я. Маўра). На беларускую мову раман пераклала А. Васілевіч (1976).

Беларускія пераклады

  • Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза: Раман / Пер. А. Васілевіч. — Мн.: Юнацтва, 1994.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Кагарлицкий Ю. И. Дефо // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. Daniel Defoe
  3. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. 1 2 http://web.archive.org/web/20170402195533/http://jeugdliteratuur.org:80/auteurs/daniel-defoe
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118524275 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  7. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  8. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  9. Дата смерці ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.365.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі XVIII стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя·Публіцысты XVII стагоддзя Катэгорыя·Публіцысты XVIII стагоддзя Катэгорыя·Публіцысты Вялікабрытаніі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be