wd wp Пошук:

Даніэль Шнэйдэрман

Даніэль Шнэйдэрман (фр.: Daniel Schneidermann; нар. 5 красавіка 1958, Парыж) — французскі журналіст.

Прысвяціў сябе аналізу тэлевізійнага відарысу. Практыкуе ў штотыднёвых хроніках, якія з’яўляліся ў «Ле-Монд», а зараз у «Ліберасьён», таксама на тэлебачанні ў праграме «Стоп Кадр» (фр.: Arrêt sur l’image). Тэлекампанія «Франс-5» пастанавіла не паказваць гэтай праграмы з верасня 2007, а сам Д. Шнэйдэрман быў звольнены 30 чэрвеня 2007 за «сур’ёзную памылку».

Біяграфія

У дзяцінстве, Даніэль Шнэйдэрман быў сябрам палітычнай арганізацыі студэнтаў французскага Аб’яднання студэнтаў-камуністаў. Па сканчэнні Школы Журналістаў (Centre de formation des journalistes, CFJ) ён пачаў працу ў «Ле-Монд» (1979), дзе атрымаў тытул «Выдатны журналіст» (1983). Тамсама ён пачаў прэзентаваць хронікі тэлебачання, спачатку толькі штотыднёвыя (1992), крытыкуючы тэлевізійную манеру паказу інфармацыі і ўздзеяння на гледачоў.

Поспех дазволіў яму стварыць на канале «Франс-5» перадачу «Стоп-кадр» (1995), у якой ён быў адначасова прэзентатарам і прадзюсарам. У першы год разам з ім, як прэзентатар, у перадачы з’яўлялася журналістка Паскаль Клярк. Мэтай перадачы «Стоп-кадр» было разбіранне візуальнага раду тэлепраграм, а потым супольны з групай журналістаў аналіз іх поспеху ў СМІ. «Франс-5» ставіць свабоду выражэння поглядаў на першы план. Але, са з’яўленнем лічбавага тэлебачання, нават з публікай у 1,5 мільёны тэлегледачоў, канал пастанавіў спыніць паказ перадачы.

Гэтая перадача, што вельмі рэдка для французскага тэлебачання, робіць спробы самакрытыкі з дапамогай Інтэрнэта. Штомесяц, адмысловы «упаўнаважаны», які назірае за форумамі «Стоп-кадра» прыходзіць да Д. Шнэйдэрмана з пытаннямі адносна той крытыкі, якая прагучала на форумах з боку тэлегледачоў.

З 2002, Даніэль Шнэйдэрман мае вельмі цяжкія адносіны з каналам «ТФ1, тэлеканал, Францыя». У выніку, на пляцоўцы з’явіўся былы журналіст «ТФ1» Алана Шайу, які расказвае пра скарачэнне многіх замежных бюро канала і пра слабую цікаўнасць «ТФ1» да міжнародных падзей.

Апошняя спрэчка з «Франс-5» адбылася ў верасні 2003, калі Д. Шнэйдэрман прымусіў канал паказаць, замест яго перадачы, дакументальны фільм пра ўздзеянне СМІ ў справе Алегр (фр.: affaire Alègre).

Шнэйдэрман працягваў публікаваць свае хронікі ў «Ле-Монд», адкуль пасля выдання кнігі «Кашмар СМІ» быў звольнены (кастрычнік 2003). У кнізе Д. Шнэйдэрман шкадуе аб тым, што «Ле-Монд», параўнаны ім з «сіцылійскім кланам», не адказвае на крытыку, адрасаваную кіраўніцтву ў кнізе «Схaваны твар Ле-Монд». У сваёй апошняй хроніцы Даніэль Шнэйдерман выказвае сваё расчараванне і здзіўленне ад звальнення з газеты, якая паказвае сябе як мадэль празрыстасці.

Пасля звальнення, ён пачынае весці хроніку СМІ ў газеце «Ліберасьён» пад началам Сержа Жулі, з каго ён насмяхаўся ў 1989 у кнізе «Дзе камеры?», крытыкуючы С. Жулі за яго «адмову ад меркавання».

У 2005 ён, разам з Давідам Абікер і Жудіт Бернар, стварае сеціўны дзённік «Big Bang Blog», дзе выказвае свае думкі, якім няма месца на тэлебачанні або ў хроніках, а таксама адказвае на крытыку ў свой адрас.

У студзені 2006 выдаў кнігу «Мовы бацькоў» пад імем Давід Серж.

Палеміка

Даніэль Шнэйдэрман, крытыкуючы СМІ, сам не раз бываў аб’ектам крытыкі, як персанальна, так і за сваю праграму «Стоп-кадр».

П’ер Бурд’ё

Палеміка з сацыёлагам П’ерам Бурд’ё ўзнікла пасля яго запрашэння з Жанам-Мары Кавадам і Гіёмам Дзюранам у праграму «Стоп-Кадр» (20 студзеня 1996). П’ер Бурд’ё казаў, што ў праграме яму не далі магчымасць выказаць ды падтрымаць яго ідэю аб тым, што «нельга крытыкаваць тэлебачанне на тэлебачанні».

Звальненне з «Ле-Монд»

У момант спрэчкі з-за кнігі «Схaваны твар Ле-Монд» (П’ер Пэан, Філіп Коген), Даніэль Шнэйдэрман крытыкаваў кіраўніцтва «Ле-Монд» у сваёй кнізе, за тое, што яно не адказвала на аргументы крытыкаў. Кіраўніцтва Ле-Монд звольніла Даніэля Шнэйдэрмана з кастрычніка 2003 на «сапраўднай і сур’ёзнай аснове»: паводле думкі кіраўніцтва, кніга Даніэля Шнэйдэрмана была «шкоднай для прадпрыемства, у якім ён працаваў». Справа дайшла да суда, і ў траўні 2005 выйграў Шнэйдэрман, але «Ле-Монд» падаў апеляцыю.

У іншым выпадку, Даніэль Шнэйдэрман сам звольніў журналіста і назіральніка за форумамі (2003) за паводзіны, супярэчлівыя прынцыпам праграмы. Гэтае звальненне было аспрэчана ў судзе і абвергнута за адсутнасць «сапраўдных і сур’ёзных асноў» (май 2005).

Абвінавачанне ў плагіяце

У 2000 Даніэль Шнэйдэрман выдаў кнігу «Шаленствы Інтэрнэту», у якой абагульняе некаторыя артыкулы, апублікаваныя ў «Ле-Монд» летам 2000. Пасля выхаду кнігі ён быў абвінавачаны ў плагіяце аўтарамі шматлікіх сеціўных старонак, якімі карыстаўся, не даўшы спасылак. У адказ Шнэйдэрман тлумачыў, што было проста немагчыма зрабіць такую колькасць спасылак.

Бібліяграфія

  • «Усё добра, спадар міністр» (фр.: Tout va très bien, monsieur le ministre, Бельфон, 1987)
  • «А дзе камеры?» (фр.: Où sont les caméras ?, Бельфон, 1989)
  • «Нейкі спадар Поль, справа Трув’е» (фр.: Un certain Monsieur Paul, l’affaire Touvier, Фаяр, 1989 (разам з Ларэнам Грэйсамэ (фр.: Laurent Greilsamer))
  • «Суддзі кажуць» (фр.: Les Juges parlent, Фаяр, 1992 (разам з Ларэнам Грэйсамэ))
  • «Зніклая з Сістэран» (фр.: La Disparue de Sisterane, Фаяр, 1992)
  • «Стоп-кадр» (фр.: Arrêts sur images, Fayard, 1994)
  • «Шоў неспакою» (Arléa, 1994)
  • «Нашыя міфалогіі» (фр.: Nos mythologies, Plon, 1995)
  • «Дзіўная справа» (фр.: L’Étrange Procès, Fayard, 1998)
  • «Журналізм пасля Бурд’ё» (фр.: Du journalisme après Bourdieu, Fayard, 1999)
  • «Шаленствы Інтэрнэту» (фр.: Les Folies d’Internet, Fayard, 2000)
  • «Куды ідуць суддзі?» (фр.: Où vont les juges?, Fayard, 2002, avec Laurent Greilsamer))
  • «Кашмар СМІ» (фр.: Le Cauchemar médiatique, Denoël, 2003)
  • «Мовы бацькоў» (фр.: Les langues paternelles, Robert Laffont, 2006 (sous le pseudonyme de David Serge))

Зноскі

  1. Daniel Schneidermann // Babelio — 2007.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be