wd wp Пошук:

Дар’я Бялькевіч

Дар’я Бялькевіч (Даша Бялькевіч) (30 студзеня 1993, в. Жыровічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса, арганізатарка культурных мерапрыемстваў.

Творчая біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Беларускі калегіюм (спецыяльнасць «філасофія і літаратура»). Працавала арт-менеджарам і рэдактарам сайта культурніцкай арганізацыі «Арт Сядзіба», зараз працуе каардынатарам праектаў у Беларускім ПЭН-цэнтры і малодшым навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Знамя юности» і «Вечерний Гродно». Рыхтуе да выдання сваю першую кнігу пад назвай «Слёзы на вецер».

Удзельніца розных літаратурных вечароў Беларусі, Украіны і Расіі, фестываля «Вершы на асфальце», “Мистецького фестиваля «Ї» (Тэрнопаль, Украіна), пераможца слэмаў «Сильное слово» (2014) і слэма Беларускага калегіюма (2015), адна з арганізатараў паэтычных вечароў «Плохиехорошие стихи», «Дорогой поэт» і паэтычнага конкурса «Рухавік». Таксама ўдзельнічае ў арганізацыі фестываля інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

Намінантка на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017). Фіналістка беларуска-нямецкага конкурса сучаснай паэзіі фонда Роберта Боша для маладых паэтаў (2017). Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні (2017).

Творы перакладаліся на рускую (polutona.ru), нямецкую і ўкраінскую мовы (газета «Культура і життя»).

Песні

Некаторыя вершы Дар’і Бялькевіч увасабляюцца ў песнях, такія музыкі як Пётр Клюеў, UZARI, K3TYVANА, Lear, гурт «Дрымон» спяваюць песні на тэксты ці пераклады паэтэсы.

Песні на вершы Дар’і Бялькевіч:

Зноскі

  1. 1 2 http://litradio.by/fanateka/1511-dasha-byalkevch.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэтэсы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be