wd wp Пошук:

Дар’я Ліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліс. Дар’я Ліс (нар. 6 кастрычніка 1981, в. Залессе, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса і празаік, журналістка, фрылансер.

Біяграфія

Скончыла Залескую сярэднюю школу, потым — факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка (завочна). Піша прозу і вершы. Друкавалася ў часопісах «Акно», «Верасень», «Дзеяслоў». Напісала эсэ для кнігі Аляксандра Тамковіча «Преодоление».

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Хварэе на спінальную мышачную атрафію (SMA), з-за чаго з 11 гадоў вымушаная перамяшчацца ў інвалідным вазку[1].

Таксама займаецца грамадскай дзейнасцю ў ГА «Геном» — каардынуе дапамогу дарослым SMA-пацыентам.

Творчасць

  • «Вясновы джаз», кнігі вершаў і прозы
  • «Пакахайце мяне, калі ласка», калектыўнага зборніка жаночай прозы

Узнагароды

  • Прызёрка конкурсу для маладых журналістаў «Твой стыль» (2010 год, Гродна)
  • Прызёрка II міжнароднага конкурсу web-журналістыкі «Yousmi Media Awards» (2011, Мінск).
  • Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл, якую абвясціў «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Зноскі

  1. Дар’я Ліс: З хваробай трэба навучыцца жыць, Радыё Свабода

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэтэсы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be