wd wp Пошук:

Дафна дзю Мар’е

Дама Дафна дзю Мар’е (англ.: Daphne du Maurier, лэдзі Дафна Браўнінг, 13 мая 1907, Лондан — 19 красавіка 1989, Корнуал) — англійская пісьменніца і біёграф, якая пісала ў жанры псіхалагічнага трылера. Творчасць пісьменніцы вядомая ў першую чаргу такімі творамі, як раман «Рэбека» і апавяданне «Птушкі», экранізаваныя Альфрэдам Хічкокам. Дафна дзю Мар’е з’яўлялася членам Каралеўскага літаратурнага таварыства з 1952 года, у 1977 годзе была ўзнагароджана «Амерыканскай прэміяй за майстэрства ў дэтэктыўнай літаратуры». Узнагароджана ордэнам Брытанскай імперыі. У 1938 годзе атрымала Нацыянальную кніжную прэмію ЗША.

Дафна дзю Мар’е з’яўляецца адной з найбольш вядомых брытанскіх пісьменніц XX стагоддзя. Большасць твораў пісьменніцы ляглі ў аснову кінафільмаў, а раман «Рэбека» быў экранізаваны 11 разоў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Daphne du Maurier // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

  • Helen Taylor. The Daphne du Maurier Companion. — UK: Virago, 2008. — 448 p. — ISBN 978-1844082353.
  • Nina Auerbach. Daphne du Maurier, Haunted Heiress. — University of Pennsylvania Press, 2002. — 192 с. — ISBN 978-0812218367.
  • Margaret Forster. Daphne Du Maurier. — USA: Doubleday, 1993. — 457 с. — ISBN 978-0385420686.
  • Daphne du Maurier. Myself When Young. — UK: Virago, 2004. — 176 с. — (Virago Modern Classics). — ISBN 978-1844080960.
  • Avril Horner, Sue Zlosnik. Daphne Du Maurier: Writing, Identity and the Gothic Imagination. — Palgrave Macmillan, 1998. — 248 с. — ISBN 978-0312211462.
  • Flavia Leng. Daphne du Maurier: A Daughter’s Memoir. — Mainstream Publishing, 1999. — 206 с. — ISBN 978-1840181906.
  • Martyn Shallcross. The Private World of Daphne Du Maurier. — 2nd edition. — Robson Books, 1999. — 216 с. — ISBN 978-1861051776.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменніцы Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be