Дацкія пераклады Бібліі
Гісторыя перакладаў Бібліі на дацкую мову пачынаецца з Новага Запавету Крысціяна II 1524 года.
У 1535 годзе Ганс Таўсен надрукаваў Пяцікніжжа. У 1607 годзе Ханс Поўльсен Рэсен(дацк.) бел. пераклаў Біблію Лютэра. Паколькі дацкая мова, як і ўсе паўночнагерманскія, зазнала значны ўплыў нямецкай мовы, гэтыя пераклады можна назваць хутчэй нямецкімі, чым дацкімі. Сяляне не маглі іх прачытаць, і неўзабаве пасля выхаду гэтай Бібліі пачаўся перагляд перакладу.
Аднак з-за перыяду войнаў у Еўропе агульнапрызнанага перакладу не з’явілася да выхаду Новага Запавету 1819 года ў часы кіравання Фрэдэрыка VI. У 1871, пры Крысціяне IX, выйшаў Стары Запавет у рэдакцыі Дацкага Біблейскага таварыства.
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Danske bibeloversættelser(дацк.) |