Джавані Паскалі
Джавані Па́скалі (італ.: Giovanni Pascoli; 31 снежня 1855, Сан-Маўра Паскалі, Італія — 6 красавіка 1912) — італьянскі паэт. Прафесар ва ўніверсітэтах Месіны (з 1897), Пізы (з 1902), Балонні (з 1905).
У зборніках вершаў «Тамарынд» (1891), «Першыя вершы» (1897), «Песні Кастэльвек’ё» (1903), «Застольныя паэмы» (1904), «Оды і гімны» (1906) і інш. праявіліся паэтызацыя штодзённасці, імпрэсіянісцкія рытмы, жывое адчуванне прыроды, шчырасць перажыванняў. У многіх яго вершах заклікі да «хрысціянскага сацыялізму», брацтва людзей перад пагрозай вайны, спробы адысці ад рэчаіснасці ў свет успамінаў, дэкадэнцкія матывы, туманная сімволіка. У «Канцонах караля Энцыо» (1908), «Італійскіх паэмах» (1911), «Паэмах Рысарджымента» (1913) апявае гісторыю Італіі.
Зноскі
- 1 2 3 Pascoli, Giovanni // The Enciclopædia Britannicа: New Volumes — 12 — London, NYC: 1922.
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118591894 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118591894 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Пасколи Джованни // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.
Літаратура
Джавані Паскалі ў Вікіцытатніку | |
Джавані Паскалі ў Вікікрыніцах | |
Джавані Паскалі на Вікісховішчы |
- Паскалі // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.