wd wp Пошук:

Джамаль Хашогі

Джама́ль Ахма́д Хамза́ Хашо́гі (араб. جمال خاشقجي‎‎, нар. 13 кастрычніка 1958; Медына, Саудаўская Аравія; знік 2 кастрычніка 2018; Стамбул, Турцыя) — журналіст, аглядальнік і пісьменнік з Саудаўскай Аравіі.

Біяграфія

Джамаль Хашогі — пляменнік саудаўскага бізнесмена Аднана Хашогі. У 1982 годзе скончыў дзяржаўны ўніверсітэт Індыяны (ЗША), пасля чаго супрацоўнічаў з рознымі саудаўскімі выданнямі, у прыватнасці двойчы быў галоўным рэдактарам уплывовай штодзённай газеты Аль-Ватан.

Выгнанне

Атрымаў славу як крытык улады Саудаўскай Аравіі, у прыватнасці спадчыннага прынца Мухамеда ібн Салмана, які займае пасаду віцэ-прэм’ера і міністра абароны краіны. Выступаў з крытыкай пераследу актывістаў, а таксама знешняй палітыкі краіны ў дачыненні да Емена, Егіпта, Канады.

У снежні 2016 года Джамалю Хашогі было забаронена займацца журналістыкай за адкрытую крытыку Дональда Трампа[4]. У верасні 2017 года ён выехаў у ЗША, дзе вёў калонку ў Washington Post. У ёй ён усё больш адкрыта выступаў супраць спадчыннага прынца Мухамеда ібн Салмана.

Знікненне

2 кастрычніка 2018 года Джамаль Хашогі адправіўся ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Яму спатрэбілася атрымаць дакумент, неабходны для паўторнага шлюбу. Яго нявесце Хаціджэ Джэнгіз не дазволілі зайсці ў памяшканне. Яна чакала яго да паўночы, аднак Джамаль так і не выйшаў з консульства[5].

Турэцкая паліцыя заявіла, што Хашогі «жорстка катавалі, забілі, а яго цела раздзялілі» ўнутры консульства. Пазней саветнік прэзідэнта Эрдагана Ясін Актай, прадстаўнікі паліцыі і міністр па справах ЕС Амер Чэлік заявілі, што ў аперацыі па ліквідацыі Хашогі было задзейнічана 15 саудаўскіх агентаў[6].

Афіцыйная пазіцыя саудаўскага ўрада заключаецца ў тым, што Хашогі хутка пакінуў памяшканне консульства. У прыватнасці гэты пункт гледжання 5 кастрычніка 2018 года выказаў прынц Мухамед ібн Салман у сваім інтэрв’ю агенцтву Bloomberg, заявіўшы, што ён «выйшаў назад праз некалькі хвілін або за гадзіну»[7][8].

У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША і Міністэрстве замежных спраў Турцыі выказалі занепакоенасць знікненнем Хашогі, заклікаўшы Саудаўскую Аравію да супрацоўніцтва для ўстанаўлення яго месцазнаходжання[9][10][11]. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў аб тым, што ўзяў пад асабісты кантроль справу аб знікненні Хашогі, назваўшы яго сваім сябрам і змагаром за свабоду думкі[12].

Праз 18 дзён пасля знікнення Хашогі ўлады Саудаўскай Аравіі праз дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва абвясцілі, што журналіст загінуў у выніку «бойкі» з людзьмі, якіх ён сустрэў у консульстве. Таксама пракуратура паведаміла аб затрыманні 18 падданых Саудаўскай Аравіі, якія паспрабавалі «схаваць тое, што здарылася»[13][14][15][16][17]. У той жа час кароль Саудаўскай Аравіі падпісаў загады аб вызваленні ад пасад шэрагу вышэйшых супрацоўнікаў Службы агульнай разведкі, а таксама аб стварэнні камісіі па яе рэфармаванні і выразным вызначэнні паўнамоцтваў[18][19][20][21][22].

25 кастрычніка 2018 года пракуратура Саудаўскай Аравіі прызнала, што забойства Хашогі было не выпадковым, а наўмысным[23]. 30 кастрычніка пракуратура Турцыі заявіла, што журналіст быў задушаны пры ўваходзе ў консульства[24]. Было адзначана, што саўдыты не адказалі на зададзеныя турэцкім бокам пытанні аб наяўнасці плана, імёнах мясцовых саўдзельнікаў злачынцаў і месцазнаходжанні цела журналіста.

Зноскі

  1. Jamal Khashoggi: Turkey says journalist was murdered in Saudi consulateBBC News, 2018. Праверана 14 лістапада 2018.
  2. 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. Osborne Samuel Saudi Arabia bans journalist for criticising Donald Trump(нявызн.). The Independent (5 снежня 2016).
  5. Turkish police suspect Saudi journalist Khashoggi was killed at consulate(нявызн.). Middle East Eye.
  6. Eyüp Serbest Parçalayıp 15 kişiye taşıttılar(нявызн.). Hürriyet.
  7. Stephanie Flanders, Vivian Nereim, Donna Abu-Nasr, Nayla Razzouk, Alaa Shahine and Riad Hamade Saudi Crown Prince Discusses Trump, Aramco, Arrests: Transcript(нявызн.). Bloomberg (5 кастрычніка 2018).
  8. Саудаўскі прынц назваў забойства журналіста «паскудным злачынствам»(нявызн.), Наша Ніва (24 кастрычніка 2018). Праверана 24 кастрычніка 2018.
  9. Statement by Secretary Pompeo on Journalist Jamal Khashoggi(нявызн.). Дзяржаўны дэпартамент ЗША (8 кастрычніка 2018). Праверана 9 October 2018.
  10. Захад не верыць у выпадковую смерць Хашогі(нявызн.), Тэлеканал «Белсат» (22 кастрычніка 2018). Праверана 4 лістапада 2018.
  11. Statement of the Spokesperson of the Ministry of Foreign Affairs, г Hami Aksoy, in Response to a Question Regarding Saudi Citizen and Journalist Г Jamal Khashoggi(нявызн.). Міністэрства замежных спраў Турцыі (9 кастрычніка 2018). Праверана 9 October 2018.
  12. Erdoğan: «Turkey has closed the chapter of the IMF not to open it again»(нявызн.). Прэзідэнт Турцыі (7 кастрычніка 2018). Праверана 9 кастрычніка 2018.
  13. Генеральны пракурор: Папярэднія вынікі расследавання па пытанні грамадзяніна Джамала Хашогі паказалі, што ён загінуў. Расследаванне гэтай справы працягваецца. У ім фігуруюць 18 грамадзян Саудаўскай Аравіі(нявызн.). Saudi Press Agency (20 кастрычніка 2018). Праверана 20 кастрычніка 2018.
  14. Пракурор Саудаўскай Аравіі назваў забойства Джамаля Хашогі наўмысным(нявызн.), Наша Ніва (25 кастрычніка 2018). Праверана 25 кастрычніка 2018.
  15. Афіцыйная крыніца: Каралеўства прыняло неабходныя меры для высвятлення праўды ў пытанні грамадзяніна Джамала Хашогі і абяцае прыцягнуць усіх датычных асоб да адказнасці(нявызн.). Saudi Press Agency (20 кастрычніка 2018). Праверана 20 кастрычніка 2018.
  16. Саудовская Аравия признала гибель журналиста Джамаля Хашогджи в стамбульском консульстве. Он якобы умер в результате драки(нявызн.). Meduza (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
  17. Саудовская Аравия признала смерть Хашогги, задержаны 18 человек(нявызн.). BBC Russian. Праверана 20 октября 2018.
  18. Королевский указ об освобождении замглавы Службы общей разведки Ахмеда Асири от должности(нявызн.). Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
  19. Королевский указ об отставке ряда офицеров Службы общей разведки(нявызн.). Саудовское информационное агентство (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
  20. Служитель Двух Святынь распорядился сформировать межведомственный комитет, возглавляемый наследным принцем для реструктуризации службы общей разведки, модернизации ее правил и положений и четкого определения полномочий(нявызн.). Saudi Press Agency (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
  21. В Саудовской Аравии освободили от должности замглавы службы общей разведки(нявызн.). РИА Новости (20 октября 2018). Праверана 20 октября 2018.
  22. Саудовский король поручил точно определить задачи разведки(нявызн.). РИА Новости (20 кастрычніка 2018). Праверана 20 кастрычніка 2018.
  23. https://www.newsru.com/world/25oct2018/prednamer.html
  24. Пракуратура Турцыі пра забойства Хашогі: Задушылі пры ўваходзе ў консульства, Еўрарадыё

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Саудаўскай Аравіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be