wd wp Пошук:

Джамі

Джамі, Абдурахман Нураддзін ібн Ахмад (7 лістапада 1414, с. Джам, каля г. Нішапур, Іран — 9 лістапада 1492) — персідскі і таджыкскі пісьменнік і вучоны.

Вучыўся ў Самаркандзе і Гераце, дзе пражыў усё жыццё. Настаўнік і сябар Алішэра Наваі.

Завяршыў перыяд развіцця паэзіі ўсходніх краін на мове фарсі. Майстар віртуознай паэтычнай формы. Выступаў у шматлікіх паэтычных жанрах (газель, рубаі, касыды, месняві і інш.). Раннія творы Джамі — празаічныя суфійскія і свецкія трактаты, дапаможнік па складанні рэбусаў, шарад. Аўтар прац па філасофіі, тэалогіі, літаратуры, гісторыі, рыторыцы, музыцы, цыкла з 7 паэм (семярыца) «Сем карон», або «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1480—87), зборнікаў газелей «Пачатак юнацтва» (1479), «Сярэдзіна жыццёвай ніці» (1479), «Завяршэнне жыцця» (1491), зборніка прытчаў «Бахірыстан» (1487) і інш. Ад ідэй рэлігійнай нецярпімасці і абскурантызму Джамі ўзняўся да пратэсту супраць дэспатызму і сацыяльнай несправядлівасці, ад містычнай абмежаванасці да філасофскіх абагульненняў і пропаведзі гуманістычных ідэй.

Кананізаваны.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.britannica.com/biography/Jami

Літаратура

  • Джамі // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты XV стагоддзя Катэгорыя·Паэты Афганістана Катэгорыя·Паэты Харасана Катэгорыя·Паэты эпохі Цімурыдаў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be