Джардана Бруна
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Джардана Бруна (значэнні).
Джардана Бру́на, сапр. імя Філіпа, мянушка Бруна Наланец (італ.: Giordano Bruno; 1548 г., Нола каля Неапаля — 17 лютага 1600, Рым) — італьянскі філосаф і паэт, прадстаўнік пантэізму. З’яўляючыся каталіцкім манахам, Джардана Бруна развіваў неаплатанізм у духу рэнесанснага натуралізму, спрабаваў даць у гэтым ключы філасофскую інтэрпрэтацыю вучэння Каперніка.
Бруна выказваў шэраг здагадак, якія апярэджвалі яго эпоху і былі абгрунтаваны толькі наступнымі астранамічнымі адкрыццямі: аб тым, што зоркі ёсць далёкія сонцы, пра існаванне невядомых у яго час планет у межах нашай Сонечнай сістэмы, пра тое, што ў Сусвеце існуе незлічоная колькасць целаў, якія падобны да нашага Сонца. Бруна не першы задумваўся пра множнасці светаў і бясконцасці Сусвету: да яго такія ідэі належалі антычным атамістам, эпікурэйцам і Мікалаю Кузанскаму.
Бруна быў асуджаны каталіцкай царквой як ератык і прысуджаны свецкімі судовымі ўладамі Рыма да смяротнага пакарання праз спаленне. У 1889 годзе, амаль праз тры стагоддзі, на месцы пакарання смерцю Джардана Бруна быў узведзены помнік у яго гонар.
Сведчанні сучаснікаў
Паводле сведчання Каспара Шопэ, які прысутнічаў на судзе, Дж. Бруна быў абвінавачаны ў тым, што «У сваіх кнігах ён вучыў, што светы незлічоныя, што душа перасяляецца з аднаго целы ў іншае і нават у іншы свет, што адна душа можа нахадзіцца ў двух целах, што магія — гэта рэч добрая і дазволеная, што Святы Дух — гэта нішто іншае, як душа свету, ён гаварыў, што Майсей здзяйсняў свае цуды праз магію; ён гаварыў, што Майсей выдумаў свае законы, а Святое Пісанне ёсць толькі прывід, ён гаварыў, што д’ябла будзе выратаваны; ад Адама і Евы ён выводзіць радавод толькі яўрэяў — астатнія людзі паходзяць ад тых дваіх, якіх Бог стварыў днём раней; Хрыстос, паводле яго меркавання, гэта не Бог. Ён (Хрыстос) быў вядомым чараўніком, і за гэта па заслугах быў павешаны, а не распяты. Прарокі і апосталы былі непрыдатнымі людзьмі — чараўнікамі і шмат хто з іх быў павешаны»[8].
Зноскі
- 1 2 3 Aquilecchia G. BRUNO, Giordano // Dizionario Biografico degli Italiani — 1972. — Vol. 14.
- ↑ Bruno // Dictionnaire infernal (6e éd.) — 6 — Plon, 1863.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Library of the World’s Best Literature / пад рэд. C. D. Warner
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118516221 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ Рожицын В. С. Джордано Бруно и инквизиция. — М.: Изд. АН СССР, 1955. С. 369.