wd wp Пошук:

Джозеф Конрад

Джозеф Конрад (польск.: Teodor Józef Konrad Korzeniowski; англ.: Joseph Conrad, 3 снежня 1857, Бярдзічаў, Кіеўская губерня, Расійская імперыя — 3 жніўня 1924, Бішапсборн, Англія) — брытанскі пісьменнік і публіцыст польскага паходжання, які стаў брытанскім грамадзянінам у 1886 годзе.

Творчасць

Джозеф Конрад лічыцца адным з найбуйнейшых англамоўных навелістаў[9], хоць ён не размаўляў вольна на англійскай мове да свайго дваццацігоддзя. У будучым гаварыў з заўважным польскім акцэнтам. Пісаў аповесці і навелы, дзеянне большасці з якіх адбываецца на моры альбо ў далёкіх портах, што адлюстроўвае выпрабаванне чалавечага духу патрэбамі абавязку і гонару.

Конрад быў майстрам празаічнай стылістыкі, прыўнёс выразна неанглійскую трагічную адчувальнасць у англійскую літаратуру[10]. Тым часам, як некалькі яго твораў маюць у сабе адценне рамантызму, яго разглядаюць як папярэдніка літаратуры мадэрнізму. Яго апавядальны стыль і персанажы-антаганісты паўплывалі на шматлікіх аўтараў.

Бібліяграфія

Год Тып Беларуская назва Арыгінальная назва
1895 раман Капрыз Олмэйра Almayer’s Folly  
1896 раман Выгнаннік An Outcast of the Islands  
1897 раман Негр з «Нарцысу» The Nigger of the «Narcissus»
1897 апавяданне Аванпост прагрэсу An Outpost of Progress
1898 аповесць Юнацтва Youth: a Narrative
1899 аповесць Сэрца цемры Heart of Darkness
1900 раман Лорд Джым Lord Jim
1901 аповесць Эмі Фостэр Amy Foster
1902 аповесць Канец рабства The End of the Tether
1902 аповесць Тайфун Typhoon
1903 аповесць Фальк Falk  
1903 раман Рамантычныя прыгоды Джона Кемпа Romance
1904 раман Настрома Nostromo  
1906 раман Тайны агент The Secret Agent
1908 аповесць Дуэль The Duel: A Military Story
1911 аповесць Камісіянер Джекабус A Smile of Fortune
1911 раман На погляд Захаду Under Western Eyes
1912 раман Выпадак Chance  
1912 аповесць Фрейя Сямі Выспаў Freya of the Seven Isles
1915 раман Перамога Victory  
1917 аповесць Ценявая рыса The Shadow-Line  
1919 раман На водмелях The Rescue: A Romance of the Shallows  

Зноскі

  1. Joseph Conrad. The secret agent / Martin Seymour-Smith. — Penguin Classics, 1990. — С. 1. — ISBN 0140180961.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Joseph Conrad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Конрад Джозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Конрад Джозеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. http://www.warsawtour.pl/en/about-warsaw/famous-people-related-to-warsaw-3917.html?page=0%2C6
  7. LIBRIS — 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. NNDB — 2002.
  9. Morton Dauwen Zabel, «Conrad, Joseph», Encyclopedia Americana, 1986 ed., vol. 7, p. 606.
  10. «Poland.» Encyclopædia Britannica. 2009. Encyclopædia Britannica Online. 05 August 2009

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя·Пісьменнікі-марыністы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be