Джозеф Пакстан
Сэр Джозеф Пакстан (англ.: Joseph Paxton; 3 жніўня 1803 — 8 чэрвеня 1865) — брытанскі інжынер, батанік і архітэктар, чалец парламенту.
Джозеф Пакстан нарадзіўся ў фермерскай сям’і ў Бедфардшыры. З 15 гадоў працаваў садоўнікам. Стаў знакамітым дзякуючы праектаванню цяпліц і аранжарэй. У 1850—1851 гадах спраектаваў і пабудаваў Крыштальны палац для Сусветнай выстаўкі 1851 года, за што быў прысвечаны ў рыцары. Выдаваў часопісы і календары для садаводаў. Аўтар некалькіх кніг, прысвечаных вырошчванню экзатычных раслін. З 1854 года абіраўся дэпутатам парламента ад Ліберальнай партыі.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Joseph Paxton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.