Джозеф Рэдзьярд Кіплінг
Джозеф Рэдзьярд Кіплінг[9] (англ.: Joseph Rudyard Kipling [ˈrʌdjərd ˈkɪplɪŋ]; 30 снежня 1865, Бамбей, Індыя, Вялікабрытанія — 18 студзеня 1936, Лондан) — англійскі пісьменнік, паэт і навеліст.
Яго лепшымі творамі лічацца «Кніга джунгляў» (The Jungle Book), «Кім» (Kim), а таксама шматлікія вершы. У 1907 годзе Кіплінг становіцца першым англічанінам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Прэмія прысуджана, «прымаючы пад увагу моц назіральнасці, арыгінальнаcць творчай фантазіі, мужнасць ідэй і цудоўны талент аповеду, што характарызуюць творы гэтага сусветна вядомага аўтара»[10]. У гэтым жа годзе ён атрымоўвае ўзнагароды ад універсітэтаў Парыжа, Страсбурга, Афін і Таронта; ўдастоены таксама ганаровых ступеняў Оксфардскага, Кембрыджскага, Эдынбургскага і Даремскага ўніверсітэтаў.
Багатая мова твораў Кіплінга, поўная метафар, зрабіла вялікі ўнёсак у скарбніцу англійскай мовы.
Беларускія пераклады
Джозеф Рэдзьярд Кіплінг у Вікіцытатніку | |
Джозеф Рэдзьярд Кіплінг у Вікікрыніцах | |
Джозеф Рэдзьярд Кіплінг на Вікісховішчы |
- Рыкі-Цікі-Таві. — Мн., 1938
- Казкі. — Мн., 1939
- Чаму ў слоніка доўгі нос / Пер. В. Хомчанкі. — Мн., 1974
- Маўглі. З «Кнігі джунгляў»: Апавяданні / Пер. С. Міхальчука. — Мн.: Юнацтва, 1981, 1982.
- Маўглі: Апавяданні, казкі. — Мн., 1994
Зноскі
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118562290 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118562290 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ http://web.archive.org/web/20170323100843/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/rudyard-kipling
- 1 2 Western Gazette — 1936. — вып. 10355. — С. 9.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 31 сакавіка 2022.
- ↑ https://libris.kb.se/katalogisering/c9prs2zw087p291 — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Джозеф Рэдзьярд Кіплінг у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.8., Мн., 1999, С.272.
- ↑ Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.