Джон Арбэтнот
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арбютнот. Джон Арбэтнот (англ.: John Arbuthnot; 1667 — 27 лютага 1735) — англійскі навуковец і пісьменнік-сатырык.
Дакладная дата нараджэння невядомая, дата хрышчэння — 29 красавіка 1667.
Найбольш знакаміты сваім унёскам у матэматыку, а таксама персанажам Джонам Булем. Імя Джон Буль зрабілася сінонімам тыповага англічаніна, праставатага фермера, якога Арбэтнот вывеў у памфлеце «Гісторыя Джона Буля» (1727). Апроч палітычных сатыраў і памфлетаў, а таксама працаў па матэматыцы, напісаў шэраг працаў па медыцыне.[2]
Зноскі
- ↑ Нямецкая Вікіпедыя — 2001. Праверана 30 красавіка 2020.
- ↑ http://www.prajdzisvet.org/dates.do?method=dates&month=2&day=27(недаступная+спасылка)