Джон Генры Ньюман
Джон Генры Ньюман (21 лютага 1801, Лондан — 11 жніўня 1890, Бірмінгем) — англійскі кардынал, святы.
Біяграфія
Вывучаў англіканскую тэалогію ў Оксфардзе, 13 чэрвеня 1824 годзе стаў пастарам у англіканскай супольнасці. Падчас свайго падарожжа па Італіі блізка пазнаёміўся з каталіцтвам. Вярнуўшыся ў Англію, ён заснаваў у 1833 годзе Оксфардскі рух — англіканскі аднаўленчы рух, асноўнаю мэтаю якога было нанава адкрыць каталіцкую спадчыну ў літургіі, тэалогіі і царкоўных структурах.
Увосень 1845 года вырашыў перайсці ў каталіцтва, а 9 кастрычніка быў афіцыйна прыняты ў Каталіцкую Царкву[5].
У 1847 годзе ён атрымаў прэсвітарскае пасвячэнне і заснаваў у Англіі Араторый імя Святога Філіпа Нэры, а ў 1879 годзе Папа Леў XIII надаў яму годнасць кардынала.
19 верасня 2010 года Папа Бенедыкт XVI беатыфікаваў яго[6]. 13 кастрычніка 2019 года Папа Францыск кананізаваў Джона Генры Ньюмана.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Blessed John Henry Newman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ньюмен Джон Генри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.hymnary.org/person/Newman_JH
- ↑ «Пакора — самая важная рыса яго характару». Кардынал Джон Генры Ньюман абвешчаны святым
- ↑ Пяць новых святых атрымаў Каталіцкі Касцёл