Джон Мэйсан Ніл
Джон Мэйсан Ніл (англ.: John Mason Neale; 24 студзеня 1818 — 6 жніўня 1866) — англійскі гімнограф, англіканскі святар.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Лондане, навучаўся ў кембрыджскім Трыніці-каледжы. Знакаміты найперш як аўтар і перакладчык рэлігійных гімнаў. З перакладаў найбольш вядомы англійскі тэкст гімна «Прыходзь, прыходзь, Эмануэль» (створаны часткова Нілам і часткова Генры Кофінам), а з новых тэкстаў — калядка «Добры князь Венцаў», напісаная на сярэднявечную мелодыю і з сюжэтам, пазычаным з чэшскіх крыніц (магчыма, у Вацлава Свобады).
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119232030 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119232030 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 8 жніўня 2019.