Джон ле Карэ
Джон Ле Карэ́ (англ.: John le Carré; сапраўднае імя — Дэ́йвід Джон Мур Ко́рнуэл[12], англ.: David John Moore Cornwell; 19 кастрычніка 1931, Пул, Англія — 12 снежня 2020, Труро[13]) — англійскі пісьменнік, аўтар шпіёнскіх раманаў. За 50 год выдаў 22 раманы, якія перакладзеныя на 36 моў[14]. Яго кнігі шмат разоў былі экранізаваны.
Біяграфія
Скончыў Лінкальн-каледж Оксфарда, ужо ва ўніверсітэце пачаў супрацоўнічаць з брытанскай контраразведкай Мі-5, выкладаў мовы ў самай прэстыжнай брытанскай школе, Ітане, а затым перайшоў на штатную працу ў контраразведку. У 1959 годзе ён перайшоў на працу ў замежную разведку Мі-6, працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём у Заходняй Германіі.
Пачаў пісаць раманы аб працы разведкі ў часы халоднай вайны; пасля таго, як да іх прыйшоў поспех, пакінуў дзяржаўную службу. Самыя вядомыя яго кнігі — «Шпіён, які прыйшоў з холаду», «Шпіён, выйдзі прэч», «Рускі дом», апошняя яго праца выйшла ў 2019 годзе.
Творы Ле Карэ вылучае адсутнасць у іх супергерояў, складаныя псіхалагічныя лініі, бездакорная англійская мова. Ён увёў у шырокі ўжытак многія словы з тэрміналогіі спецслужбаў, напрыклад, слова «крот» для ўкаранёных агентаў стала шырока выкарыстоўвацца пасля яго раману «Шпіён, выйдзі прэч» 1974 года.
Зноскі
- 1 2 Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ (unspecified title) Праверана 14 ліпеня 2019.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119029375 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ On This Day
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119029375 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ http://www.independent.co.uk/arts-entertainment/books/features/the-blaggers-guide-tojohn-le-carre-2254065.html
- ↑ John le Carré, author of Tinker Tailor Soldier Spy, dies aged 89 — 1999. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 12 снежня 2020.
- ↑ Твітэр — (untranslated), 2006.
- ↑ Espionage writer John Le Carre dies aged 89 after short illness
- ↑ Gussow M. The Spy World Is ‘My Playpen’; 40 Years of Making a Point in Novels, and Rising Activism at 72 // The New York Times / D. Baquet — Manhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2004. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2021.
- ↑ https://www.theguardian.com/books/2021/apr/01/john-le-carre-chronicler-of-englishness-died-irish-son-reveals
- ↑ Краткая литературная энциклопедия, Масква, 1962—1978.
- ↑ Памёр брытанскі пісьменнік Джон Ле Карэ, Радыё Свабода, 14-12-2020
- ↑ International puiblications Архіўная копія ад 11 кастрычніка 2008 на Wayback Machine (англ.)