wd wp Пошук:

Джонатан Свіфт

Джонатан СВІФТ (англ.: Jonathan Swift; 30 лістапада 1667, Дублін — 19 кастрычніка 1745) — англа-ірландскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Трыніты-каледжы Дублінскага універсітэта (16821688). У 16891699 г. літаратурны сакратар і бібліятэкар дыпламата і эсэіста У. Тэмпла. У 1695 г. атрымаў ступень магістра мастацтваў у Оксфардскім універсітэце. У 1695 г. прыняў сан свяшчэнніка. Доктар багаслоўя (1702). У 17101714 г. зблізіўся з кіраўнікамі ўрада торы, падтрымліваў і накіроўваў іх урадавую палітыку ў артыкулах і памфлетах. У 1713 г. настаяцель сабора св. Патрыка ў Дубліне.

Творчасць

Літаратурная дзейнасць пачаў як паэт. Першыя паэтычныя творы насілі парадыйны характар і высмейвалі манернасць т.зв. высокай паэзіі. Майстар палітычнага памфлета, у якім асуджаў унутраную палітыку Англіі, каланіяльны войны, выступаў супраць забабонаў і невуцтва. У памфлетах «Бітва кніг» (1697) і «Казка бочкі» (1704), напісаных у алегарычнай форме і насычаных палітычнай, антырэлігійнай сатырай, — ідэі карыснасці ведаў. Памфлеты «Пісьмы Суконшчыкаў» (17231724), «Сціплая прапанова» (1729) прысвечаны барацьбе а правы ірландскага народа. Асноўны твор — раман «Падарожжы Гулівера» (1726), у якім вострая сатыра на славалюбства і крывадушнасць тагачасных судоў, палітычных дзеячаў і партый, у ім Свіфт стварыў гратэскавы партрэт грамадства, з дапамогай якога высмейваецца ўсё чалавецтва. У апісанні падарожжа ў краіну ліліпутаў Свіфт праводзіць ідэю аб выхаванні дзяцей у атмасферы справядлівасці, мужнасці, рэлігійнасці і любві да сваёй краіны. Вобразы патрыярхальных і мудрых волатаў, якія займаюцца мірнай плённай працай і не ведаюць зброі, служаць для акцэнтавання ідэалу пісьменніка — адукаванай манархіі. Апошняя частка рамана, якая апавядае пра разумных коней, напоўнена песімізмам: Свіфт ужо не верыць у адраджэнне дабрадзейнасці людзей, аднак вобраз Гулівера, простага, працавітага і сумленнага чалавека, заклікае да самаўдасканалення. Паводле рамана зняты мастацкі і мультыплікацыйныя фільмы (Англія, ЗША, Іспанія). Беларускі тэатр юнага гледача паставіў спектакль «У краіне ліліпутаў» (1985). На беларускую мову раман перакладалі А. Кудравец, В. Пануцэвіч.

Беларускія пераклады

  • Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг / Пер. В. П. — Маервік: Гал. Кватэра Беларус. Скаўтаў, 1949. — 79с. — (Бібліятэка скаўц.доктуры; Кн.1).
  • Рабінзон Круза: Раман / Даніэль Дэфо. Падарожжа Гулівера: Раман / Пер. А. Кудраўца. — Мн.: Юнацтва, 1996. — 270 с. — (Школьная бібліятэка).

Зноскі

  1. 1 2 Муравьёв В. С. Свифт Джонатан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 83–84. Праверана 28 верасня 2015.
  2. https://www.nytimes.com/books/first/g/glendinning-swift.html
  3. 1 2 http://web.archive.org/web/20170324033539/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/jonathan-swift
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

  • Рагачэўская М. Свіфт // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
  • Bullitt, John M. Jonathan Swift and the Anatomy of Satire: A Study of Satiric Technique. — Cambridge: Harvard U P, 1953.
  • Муравьев В. С. Джонатан Свифт. — М., 1968.
  • Дубашинский И. А. Памфлеты Свифта. — Рига, 1968.
  • Левидов М. Ю. Путешествие…, мысли и чувства Джонатана Свифта… — М., 1986.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Ірландыі Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя·Паэты Ірландыі Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be