Джордж Вільям Расел
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Расел. Джордж Вільям Ра́сел (англ.: George William Russell; 10 красавіка 1867 — 17 ліпеня 1935) — англійскамоўны ірландскі паэт, выдатны дзеяч ірландскага літаратурнага адраджэння. Друкаваўся пад псеўданімам Æ.
Біяграфія
Джордж Вільям Расел нарадзіўся ў Лургане ў Ірландыі. Ва ўзросце 11 гадоў пераехаў у Дублін. У 1884 годзе пазнаёміўся і пасябраваў з Вільямам Батлерам Ейтсам. У 1898 годзе ажаніўся з Віялетаю Норт. Быў актыўным нацыяналістам. Выдаваў некалькі часопісаў, дзе друкаваліся, у прыватнасці, Джэймс Джойс і Патрык Каванах. Памёр у Бурнемуце, пахаваны ў Дубліне.
Бібліяграфія (выбраная)
- «Подых Зямлі» (The Earth Breath, 1897)
- «Вітаньне» (Salutation, 1917)
- «Дом тытанаў» (The House of the Titans, 1934)
- «Выбраныя вершы» (Selected Poems, 1935)
Зноскі
- 1 2 S. L. M. Russell, George William // The Enciclopædia Britannicа — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXII Pacific Ocean Islands to Zuloaga.
- 1 2 George Russell
- ↑ George William Russell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джордж Вільям Расел
- Вершы Дж. В. Расела