Джордж Герберт
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Герберт. Джордж Герберт (англ.: George Herbert, 3 красавіка 1593, Мантгомеры, Уэльс — 1 сакавіка 1633, Бемертан, Уілтшыр) — выбітны англійскі паэт-метафізік, аўтар духоўнае лірыкі, англіканскі святар.
Біяграфія
Нарадзіўся ў багатай арыстакратычнай сям’і. Маці Магдалена была сяброўкай і апякункай Джона Дона, старэйшы брат Эдвард — буйным паэтам і філосафам-дэістам. Бацька памёр, калі Джорджу было тры гады, пакінуўшы ўдаву з дзесяццю дзецьмі[5].
Джордж навучаўся ў Вэстмінстэрскай школе, пасля ў кембрыджскім Каледжы Тройцы (1609—1613). З 1618 выкладаў рыторыку ў Кембрыджскім універсітэце, у 1620—1628 быў грамадскім аратарам універсітэта. З 1624 — дэпутат парламенту. Яго кар’ерай апекаваўся Якаў I, пакуль не памёр. У 1627 памерла маці Герберта.
У 1630 Герберт стаў вясковым святаром у парафіі Бемертана, за 75 міляў ад Лондана, дзе правёў рэшту жыцця. У 1633 скончыў кнігу вершаў «Храм». Ужо цяжка хворы, склаў таксама практычнае кіраўніцтва для святароў. Памёр ад сухотаў, адпісаўшы рукапіс кнігі Храм Нікаласу Ферэру, заснавальніку англіканскай рэлігійнай грамады ў Літл Хідынгу (Хантынгданшыр). Пасля яго смерці кніга вытрымала 8 выданняў.
Герберт пісаў таксама вершы на грэчаскай і лацінскай мовах.
Памяць
Залічаны да ліку святых англіканскае царквы, дзень памяці адзначаецца 27 лютага. Евангельская лютэранская царква ў Амерыцы адзначае яго дзень згодна з Календаром святых 1 сакавіка.
Беларускія пераклады
Верш «Адкупленне» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118549499 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ Amy M. Charles. A Life of George Herbert. — Cornell University Press, 1977. — С. 28.
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Літаратура
- Английская лирика первой половины XVII века / Под ред. А. Н. Горбунова. М.: Издательство Московского ўн-та, 1989.
Спасылкі
Джордж Герберт на Вікісховішчы |