Джуліян Асанж
Джуліян Пол Асанж (англ.: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.
Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакументаў, галоўным чынам амерыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакументаў, якія тычацца ваеннай аперацыі ЗША ў Афганістане. Пасля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амерыканскіх дыпламатаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.
Пазней улады Швецыі абвінавацілі Асанжа у сексуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны пераслед мае палітычныя матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не звязаная. 7 снежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[10].
14 снежня 2010 Асанж быў вызвалены з-пад арышту пад час суду пад заклад у памеры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць каменданцкую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжанне.[11].
У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікбрытаніі адхіліў хадатайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апеляцыі на рашэнне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швецыі. Каб пазбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сексуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня з’явіўся ў пасольства Эквадора ў Лондане і падаў прашэнне аб палітычным прытулку[12]. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж хаваўся на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане[13].
Выдачы яго дабіваліся ЗША. 11 красавіка 2019 года Эквадор пазбавіў Джуліяна Асанжа прытулку, і ён быў затрыманы паліцыяй. Падставай для затрымання, паведаміла паліцыя Лондана, стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе[14].
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20011017083056/http://www.marutukku.org/current/src/AUTHORS Праверана 13 красавіка 2019.
- ↑ https://www.independent.co.uk/arts-entertainment/books/reviews/when-google-met-wikileaks-by-julian-assange-book-review-9696487.html Праверана 15 сакавіка 2020.
- ↑ https://www.newyorker.com/magazine/2010/06/07/no-secrets Праверана 15 сакавіка 2020.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143399217 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
- ↑ http://www.smh.com.au/technology/technology-news/assange-wanted-by-us-for-espionage-offences-20101208-18ouj.html
- ↑ LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ https://www.forbes.com/sites/andygreenberg/2012/09/14/an-excerpt-from-this-machine-kills-secrets-the-education-of-julian-assange/#5cc13b20b585 Праверана 11 красавіка 2019.
- ↑ https://www.meaa.org/news/new-assange-charges-pose-a-threat-to-press-freedom/ Праверана 15 сакавіка 2020.
- ↑ Джуліян Асанж арыштаваны Архівавана 20 мая 2012. WKNews
- ↑ Джуліян Асанж вызвалены пад заклад Архівавана 20 мая 2012. WKNews
- ↑ Асанжа арыштуюць, як толькі ён выйдзе з пасольства Радыё Свабода 20.06.2012
- ↑ Асанж просіць палітычнага прытулку ў Эквадоры Радыё Свабода 20.06.2012
- ↑ /nashaniva.by
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джуліян Асанж
- Архівавана 26 мая 2009. — «Underground», на англійскім.