Джуліян Барнс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барнс.
Джуліян Барнс (англ.: Julian Barnes; 19 студзеня 1946[5]) — англійскі пісьменнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры постмадэрнізму. Лаўрэат Букераўскай прэміі за 2011 год[6].
Біяграфія і творчасць
Джуліян Барнс нарадзіўся ў Лестэры (Англія) 19 студзеня 1946 года. Ён атрымаў адукацыю ў Школе Лонданскага Сіці з 1957 да 1964 год. Пасля заканчэння школы ён паступае ў каледж «Магдалена» Оксфардскага ўніверсітэта. Скончвае яго У 1968 годзе з адзнакаю па кафедры сучасных заходнееўрапейскіх моў. Пасля гэтага працаваў лексікографам для Оксфардскага англійскага дадатку Слоўніка на працягу трох гадоў. У 1977 годзе Барнс пачаў працаваць рэцэнзентам і літаратурным рэдактарам для New Statesmen і New Review. З 1979 да 1986 года ён працаваў тэлекрытыкам, спачатку для New Statesmen і затым для the Observer.
Першымі літаратурным досведам сталі дэтэктыўныя аповеды, якія Барнс публікаваў пад псеўданімам Дэн Кавана. Пасля шэрагу публікацый у літаратурных альманахах — надрукаваў свой першы раман «метралэнд», як узнагароджаны прэміяй Сомерсэта Моэма. Раман распавядае пра лёс пакалення бунтароў і нігілістаў 60-х гадоў.
Раман «Гісторыя свету ў 10½ частках» (1989) з’явіўся сапраўднай падзеяй у літаратуры. Напісаны ў жанры антыўтопіі, раман шукае адказы на шэраг філасофскіх пытанняў пра сутнасць чалавека, пра яго мінулае, сапраўднае і будучае.
Сярод твораў Барнса ёсць навелы пра каханне, напрыклад «Да таго, як яна сустрэла мяне», «Каханне і гэтак далей». Раман «Чыюк Флабера» ўяўляе сабой цікавае даследаванне пра ролю аўтара ў творчым працэсе.
Джуліян Барнс стаў героем кнігі «Дзённік Брыджэт Джонс», дзе ён быў прадстаўлены рафінаваным інтэлектуалам, які холадна ўзвышаецца над ардынарнасцю.
Узнагароды
Барнс тройчы за сваю творчую кар’еру трапляў у шортаў-ліст Букераўскай прэміі. Характэрна, што некаторыя расійскія выдавецтвы не першы год хібна ўяўляюць Барнса як лаўрэата гэтай прэміі. У 2005 годзе на сушуканне Букера быў высунуты раман «Артур і Джордж». Англійскія букмекеры лічылі Барнса фаварытам, аднак стаць пераможцам яму было не наканавана.
- Прэмія Самерсэта Моэма (Somerset Maugham Award), 1981, за раман «метралэнд»
- Geoffrey Faber Memorial Prize, 1985, за раман «Чыюк Флабера»
- E. M. Forster Award, 1986
- Prix Médicis, 1986, за раман «Чыюк Флабера»
- Chevalier of the Ordre des Arts et des Lettres, 1988
- Prix Femina Étranger, 1992, за раман «Як усё было»
- Shakespeare Prize, 1993
- Officer of the Ordre des Arts et des Lettres, 1995
- Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі па еўрапейскай літаратуры (Austrian State Prize for European Literature), 2004
- Commander of the Ordre des Arts et des Lettres, 2004
Творы
Раманы і аповеды
- 1980 «метралэнд» (Metroland)
- 1982 Да таго, як яна мяне сустрэла (Before She Met Me)
- 1984 «Чыюк Флабера» (Flaubert’s Parrot)
- 1986 «Гледзячы на сонца» (Staring at the Sun)
- 1989 «Гісторыя свету ў 10½ частках» (A History of the World in 10½ Chapters)
- 1991 «Як усё было» (Talking it Over)
- 1992 «Дзікабраз» (The Porcupine)
- 1996 «Па той бок Ла-Манша» (Cross Channel) - аповеды
- 1998 «Англія, Англія» (England, England)
- 2000 «Каханне і гэтак далей» (Love, Etc.)
- 2004 «Лімонны стол» (The Lemon Table) - аповеды
- 2005 «Артур і Джордж» (Arthur & George)
- 2008 «Няма чаго баяцца» (Nothing to Be Frightened Of) - мемуары
- 2008 «Усходні вецер» (East Wind) - аповеды
- 2011 «Пульс» (Pulse) - аповеды
- 2011 «Адчуванне канца» (The Sense of an Ending)
Пад псеўданімам Дэн Кавана
- 1980 «Дафі» (Duffy)
- 1981 «Флідл Сіці» (Fiddle City)
- 1985 «Падвяргаючыся нападкам» (Putting the Boot In)
- 1987 «Паходзячы на сабак» (Going to the Dogs)
Дакументальная проза
- 1995 «Лісты з Лондана» (Letters from London)
- 2002 «Хачу заявіць» (Something to Declare)
- 2003 «Педант на кухні» (The Pedant in the Kitchen)
Зноскі
- ↑ Julian Barnes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Julian Barnes // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/1985/03/10/books/obsessed-with-the-hermit-of-croisset.html
- ↑ http://www.nytimes.com/1986/12/28/books/barnes-before.html
- ↑ Біяграфія Джуліяна Барнса Архівавана 14 мая 2011.(англ.)
- ↑ Букера-2011 атрымаў брытанскі пісьменнік Джуліян Барнс, Наша Ніва, 19 кастрычніка 2011.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джуліян Барнс