wd wp Пошук:

Джыліян Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан. Джыліян Лі Андэрсан (англ.: Gillian Leigh Anderson; нар. 9 жніўня 1968, Чыкага, Ілінойс, ЗША) — амерыкана-брытанская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, актывістка і пісьменніца. Найбольш вядомая як выканаўца ролі агента ФБР Даны Скалі ў прызнаным крытыкамі тэлевізійным серыяле «Сакрэтныя матэрыялы», дзе грала ўсе 11 сезонаў, і ў двух поўнаметражных фільмах: «Сакрэтныя матэрыялы: Барацьба за будучыню» (1998) і «Сакрэтныя матэрыялы: хачу верыць» (2008), а таксама роляў Лілі Барт у фільме Тэрэнса Дэвіса «Дом Радасці» (2000) і лэдзі Дэдлак у тэлесерыяле вытворчасці BBC па творы Чарльза Дзікенса — «Халодны дом» (2005). Таксама Андэрсан вядомая дзякуючы ролям у драмах «Магутны кельт» (2005), «Апошні кароль Шатландыі» (2006), «Таемны гулец» (2012) і «Сястра» (2012).

Зноскі

  1. Gillian Anderson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gillian Anderson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11943931X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Companies House — 1988. Праверана 12 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменніцы ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be