wd wp Пошук:

Джэймс Манджакал

Джэймс Манджакал (18 красавіка 1946, Чэрувала, Керала, Індыя) — харызмат, каталіцкі святар, манах.

Біяграфія

У 1973 годзе атрымаў святарскае пасвячэнне ў Кангрэгацыі Місіянераў св. Францішка Сальскага. На працягу года працаваў на місіях у Вішакхапатнаме. З’яўляўся выкладчыкам у семінарыі ў штаце Керала.

Праводзіць харызматычныя рэкалекцыі. Першыя з іх адбыліся ў 1976 годзе.

У 1989 годзе заснаваў «Charis Bhavan» — вядомы цэнтр аднаўлення ў Духу Святым у штаце Керала. На працягу 6 гадоў з’яўляўся кіраўніком цэнтра. Кангрэгацыя Місіянераў св. Францішка Сальскага паспрыяла, каб душпастырскае служэнне а. Манджакала было даступна ва ўсім Касцёле. Так, у 87 краінах на ўсіх кантынентах святар праводзіў рэкалекцыі, кангрэсы, цэлебраваў св. Імшы аб аздараўленні, праводзіў евангельскія школы і місіі сярод мусульманаў.

Айцец Манджакал з’яўляецца аўтарам кніг, вершаў, артыкулаў, многія з якіх былі ператлумачаны на еўрапейскія мовы[2].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  2. Штогадовая ўрачыстасць адбылася ў Тракелях
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Індыі Катэгорыя·Паэты Індыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be