wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Жук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жук. Дзмітрый Аляксандравіч Жук (нар. 7 ліпеня 1970, Леткаўшчына, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі журналіст, з 2018 года галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия», прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Сын беларускага пісьменніка Алеся Жука[1].

Біяграфія

У 1992 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці — выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры. У 1992—1993 гадах працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе-гімназіі ў Мінску. З 1993 па 1997 гады працаваў у выдавецка-інфармацыйным цэнтры Нацыянальнага банка Беларусі. У 1997—1999 гадах працаваў у прадстаўніцтве расійскага інфармацыйнага агенцтва «Интерфакс» у Беларусі. У лістападзе 1999 года прызначаны кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З 2003 па 2018 гады займаў пасаду дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».

З 6 лютага 2018 года прызначаны галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссия»[2].

Міжнародныя санкцыі

У 2011 годзе разам з іншымі ўплывовымі супрацоўнікамі і кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Беларусі быў ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза ў сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Дзмітрыю Жуку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[3]. Паводле Еўрапейскага савета Дзмітрый Жук: «нясе адказнасць за перадачу медыямі дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці 19 снежня 2010 г., выкарыстоўваючы сфальсыфіцыраваную інфармацыю»[4]. У 2016 годзе забарона была знята[5].

20 лістапада 2020 года ўнесены ў санкцыйныя спісы Літвы, Латвіі і Эстоніі[6].

Узнагароды

Зноскі

  1. Пять фактов о новом главном редакторе «Советской Белоруссии» Дмитрии Жуке (руск.)
  2. Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)
  3. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС
  4. Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus = Рашэнне Еўрапейскага савета аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. (англ.)
  5. ЕС зняў санкцыі з Беларусі
  6. Литва, Латвия и Эстония расширили санкционные списки беларусских чиновников(руск.) . reform.by (20 лістапада 2020). Праверана 5 верасня 2021.
  7. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2018 года № 565 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be