Дзмітрый Аляксеевіч Глухоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глухоўскі. Дзмітрый Аляксеевіч Глухоўскі (руск.: Дмитрий Глуховский; нар. 12 чэрвеня 1979) — расійскі карэспандэнт, журналіст, радыёвядучы, тэлевядучы і пісьменнік.
Біяграфія
Дзмітрый Глухоўскі нарадзіўся ў Маскве у раёне Строгіна. Атрымаў пачатковую адукацыю ў маскоўскай школе ім. В. Д. Паленава з паглыбленым вывучэннем французскай мовы на Спасапяскоўскай пляцоўцы. Чатыры з паловай года жыў і вучыўся ў Ізраілі, працаваў у Нямеччыне і ў Францыі. Быў карэспандэнтам у Ізраілі і Абхазіі, працаваў на «Радыё Расіі», у тэлерадыёкампаніі «Deutsche Welle», на каналах «Euronews» і «Russia Today» у статусе карэспандэнта крамлёўскага пула. З 2008 года радыёвядучы станцыі «Маяк». З сакавіка 2009 года быў вядучым навукова-папулярнай перадачы «Фантастычны сняданак» на інтэрнэт-канале PostTV.
Валодае пяццю замежнымі мовамі (ангельская, французская, нямецкая, іспанская, іўрыт). Дэбютаваў як сеткавы пісьменнік з постапакаліптычным раманам «Метро 2033», часткі якога рэгулярна выкладваліся ў Інтэрнэце на сайце m-e-t-r-o.ru, атрымаўшы, такім чынам, адзнаку ў самага шырокага круга чытачоў. Тэкст рамана таксама быў змесцаваны ў некалькіх буйных сеткавых бібліятэках і ў Жывым часопісе аўтара.
У 2005 годзе яго раман, які атрымаў у канчатковай рэдакцыі назву «Метро 2033», быў апублікаваны ў выдавецтве «Эксмо», а ў 2007 годзе перавыданы выдавецтвам «Папулярная літаратура». Дзмітрый таксама з’яўляецца аўтарам апублікаваных у сетцы складанак аповядаў «Ноч», «Аповяды пра жывёл» і п’есы «INFINITA TRISTESSA»[3].
У 2007 годзе выйшаў новы раман аўтара — «Змярканне» (руск.: Сумерки). Як піша сам Глухоўскі, ён паспрабаваў зрабіць гэты твор як мага больш непадобным на дэбютны для таго, каб паказаць, што ён не аўтар аднаго твора. У выніку мы маем справу з раманам-метафарай, містыфікацыяй, па словах аўтара, замаскіраванай пад трылер.
10 сакавіка 2009 года Дзмітрый выпусціў сваю новую кнігу «Метро 2034»[4]. Па яго словах, гэта кніга — не працяг «Метро 2033», а паралельная гісторыя з іншымі героямі.
Улетку 2009 года Цімур Бекмамбетаў запрасіў Дзмітрыя прыняць удзел у адаптацыі мультфільма «9» для расійскага гледача. Апроч закадровага тэксту, Дзмітрый напісаў перадгісторыю да фільма[5].
У гэтым жа годзе Дзмітрый удзельнічаў у дубляжы фільма «Рок-хваля», дзе агучваў персанажа Саймана Свофарда[6].
У 2010 годзе Глухоўскі стаў адным з калумністаў праграмы «Инфомания» на тэлеканале «СТС»[7].
Вёў увесну 2010 года перадачу «Прэс-клуб XXI»[8].
У 2010 годзе ў выдавецтве АСТ выйшла чарговая кніга Глухоўскага — «Аповяды пра Радзіму». Як сказаў аўтар, «гэта гісторыя пачалася з часопіса „Рускі піянер“, куды галоўны рэдактар Андрэй Стальмахаў пару гадоў таму запрасіў мяне ў якасці калумніста»[9].
У 2013 годзе ў выдавецтве АСТ выйшаў новы раман Глухоўскага — «Будучыня».
Жанаты, ёсць дачка.
Бібліяграфія
Раманы
- Метро 2033 (2005)
- Змярканне (2007)
- Метро 2034 (2009)
- Будучыня (2013)
- Метро 2035 (2014)[10]
Зборнікі
- Ноч (Збор аповядаў) (1998)
- Ноч
- Калі ты адзін
- Ляці
- Восем хвілін
- Апавяданні пра жывёл (збор апавяданняў) (1998)
- Гісторыя аднаго сабакі
- Выпадак у заапарку
- Апавяданні пра Радзіму (2010)
- ТОМ 1 (2008—2010):
- Чэ пачым
- From Hell
- Пратэз
- Перад штылем
- Добрая справа
- Кожнаму сваё
- Галоўнае навіны
- Часам яны вяртаюцца
- Utopia
- Адна на ўсіх
- З’ява
- На дне
- Deus Ex Machina
- Да і пасля
- ТОМ 2 (2011—2012):
- Заклік
- Куды дзявацца
- Кармленне тайскіх сомікаў
- Тэлефоннае права
- Апенгеймер
- Год за тры
- Адкрыццё
- ТОМ 1 (2008—2010):
Апавяданні
- Infinita Tristessa (2005)
- Канец дарогі (2006)
- Пахаладанне (2008)
- Адліга (2008)
- Эвалюцыя (2008)
- Вяртанне ў Кордаву (2010)
- Дзеепрыметнік (2010)
- Евангелле ад Арцёма (2011)
- Ліфт (2011)
- Прыгнечанне і выцясненне (2012)
- Пакуль варта (2012)
Рознае
- Дзённік навукоўца. Перадгісторыя да мультфільма 9 (2009)
Узнагароды і прэміі
- Eurocon (ESFS Awards) / Encouragement Awards / Лепшы дэбют (2007)
Зноскі
- ↑ Дмитрий Глуховский // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dmitry Glukhovsky // Babelio — 2007.
- ↑ Дзмітрый Глухоўскі. Аповяды Архівавана 26 сакавіка 2010.
- ↑ Метро 2034 // Палярнае Змярканне. Часопіс Дзмітрыя Глухоўскага
- ↑ Лабараторыя // «9» афіцыйны сайт фільма Архівавана 22 жніўня 2010.
- ↑ Серафіма Скібюк. Піраты захапілі радыёстанцыю (нявызн.) (недаступная спасылка). Дні.Ру (30 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2014. Праверана 14 студзеня 2013.
- ↑ Инфомания // Тэлеканал СТС Архівавана 11 кастрычніка 2011.
- ↑ Запампаваць Прэс-клуб XXI. «Усе мы — лохі?» (2010) SATRip torrent :: NNM-Club.ru(недаступная спасылка)
- ↑ http://www.ozon.ru/context/detail/id/5382860/?from=wikiguide Інтэрв’ю да выхаду «Аповядаў пра Радзіму» АЗОН.Гід
- ↑ Online з Дзмітрыем Глухоўскім(руск.) . YouTube (18 снежня 2013). Праверана 18 снежня 2013.
Спасылкі
Дзмітрый Аляксеевіч Глухоўскі на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт кнігі «Аповяды пра Радзіму» — rodina.nu Архівавана 3 студзеня 2010.
- Афіцыйны сайт кнігі «Метро 2033»
- Афіцыйны сайт кнігі «Змярканне»
- Аўдыёкніжкі Дзмітрыя Глухоўскага
- Афіцыйны сайт кнігі «Метро 2034» Архівавана 3 кастрычніка 2009.
- Інтэрв’ю пісьменніка часопісу Cinefex(недаступная спасылка)
- Інтэрв’ю часопісу «Авиаревю», студзень 2011 Архівавана 10 сакавіка 2016.