Дзмітрый Магілёўцаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Магілёўцаў. Дзмітрый Магілёўцаў (нар. 1 лістапада 1969, Шклоў, БССР) — беларускі фізік-тэарэтык, доктар фізіка-матэматычных навук, перакладчык. У дадзены момант жыве ў Мінску, працуе ў Інстытуце Фізікі НАНБ у лабараторыі квантавай оптыкі. Вядомы перакладам кніг Дж. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад» і серыі кніг «Уладар Пярсцёнкаў» на беларускую мову[1].
Перакладніцкая дзейнасць
З 2005 г па 2014 г. пераклаў з замежных моў шэраг[2] кніг у жанрах фантастычнага баевіка і гістарычнай вандроўкі на беларускую і на рускую мовы.
Кнігі Дж. Толкіна «Хобіт» і серыя кніг «Уладар Пярсцёнкаў» у суаўтарстве з Крысцінай Курчанковай сталі першымі буйнымі і найбольш вядомымі працамі аўтара на беларускай мове.
Творы
На беларускай мове
- Хобіт, або Вандроўка туды і назад, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2002. — 264 с. ISBN 978-985-7916-41-7][3]
- Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2008. — 442 с. ISBN 978-985-4921-24-3][4]
- Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2008. — 354 с. ISBN 978-985-4921-24-3][5]
- Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2009. — 306 с. ISBN 978-985-4921-24-3][6]
На рускай мове
Зноскі
- ↑ Старонка аўтара на сайце «Лабараторыя Фантастыкі»
- ↑ Переводы Дмитрия Могилевцева (руск.)
- ↑ «Хобіт» у электронай краме oz.by Архівавана 30 кастрычніка 2013.
- ↑ «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка» у электронай краме oz.by Архівавана 14 верасня 2013.
- ↑ «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы» у электронай краме oz.by Архівавана 30 кастрычніка 2013.
- ↑ «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля» у электронай краме oz.by Архівавана 15 лютага 2011.
Зноскі
Спасылкі
«Зьвяз Пярсьцёнка» аб’яднае чытачоў. Радыё Свабода