Дзмітрый Міканоравіч Фалькоўскі
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фалькоўскі. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляўчук. Дзмітрый Фалькоўскі (сапр. Дзмітрый Ляўчук, 3 лістапада 1898, в. Вялікія Лепясы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — 17 снежня 1934) — паэт, празаік.
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Брэсцкая гімназіі. Падчас існавання Украінскай Народнай Рэспублікі здзяйсняў тэрор у бальшавіцкім падполлі. Пасля дэмабілізацыі з Савецкай арміі жыў у Кіеве, дзе змяніў прозвішча ў сувязі з небяспекай помсты за ўдзел у масавых забойствах на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Творчасць
Друкавацца пачаў у 1924 годзе ў часопісах «Червоний шлях», «Життя й революція», «Всесвіт», «Глобус». Значнае месяца ў вершах Фалькоўскага займае тэма расійскай інтэрвенцыі 1917—1920 гадоў ва Украіне, якую аўтар прадстаўляе як «вызваленне». Нягледзячы на мінулае ў спецслужбах, бальшавіцкі рэжым скептычна ставіўся да яго працы. Калі быў здзейснены новы тэрор у сувязі з забойствам Кірава, трапіў у вязніцу і неўзабаве быў расстраляны[1].
Зноскі
- ↑ Беларусь нарадзіла, Украіна прыняла: знакамітыя ўкраінцы, якія пабачылі свет на радзіме Арастовіча