wd wp Пошук:

Дзьёрдзь Далаш

Дзьё́рдзь Да́лаш (венг.: György Dalos; 23 верасня 1943) — венгерскі пісьменнік і гісторык. Піша на венгерскай і нямецкай мове.

Біяграфія

Далаш правёў сваё дзяцінства з бабуляй і дзедам, таму што яго бацька памёр у 1945 годзе ў канцлагеры, трапіўшы туды як жыд цягам Другой сусветнай вайны. З 1962 па 1967 з’яўляецца студэнтам гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава. Пасля навучання вярнуўся ў родні горад Будапешт і пачаў працу ў музеі.

Мае студэнцкія гады былі вялікім расчараваннем савецкай сістэмай менавіта на ўзроўні штодзённасці. У той жа час для мяне была вельмі вялікая, калі можна сказаць, чалавечая неспадзеўка, — гэта проста рускія, з якімі я пазнаёміўся. Памятаю, я яшчэ быў артадаксальным камуністам, і першымі, хто мне растлумачыў, што савецкая рэчаіснасць, гэта не тое, завошта выдае яе прапаганда, былі мае рускія сябры.
Інтэрв'ю на радыёстанцыі «Рэха Масквы», 9 ліпеня 2006

Творчасць

Кнігі Далаша перакладзены і выдадзены ў Англіі, Францыі, Даніі, Швецыі, Японіі, Турцыі, Партугаліі, Расіі, Аўстраліі, Ізраілі, ЗША і Галандыі. Лаўрэат некалькіх узнагарод, у тым ліку Прэмія імя Адэльберта фон Шамісо (1995) і Залаты знака прэзідэнта Венгерскай Рэспублікі (2000).

Творы

  • 1983 «1985» — сіквел рамана Джорджа Оруэла «1984». Раман пачынаецца са смерці Вялікага Брата і адлюстроўвае прамежкавы перыяд паміж 1984 годам і больш аптымістычнае будучыняй. Адбываецца адыход ад артадаксальна-таталітарнай сістэмы, змена кіруючых колаў і атрымліваецца амаль перамога Еўразіі над паветранымі сіламі Акіяніі.
  • 1990 «Абразанне» (A körülmetélés)
  • 1993 «Пралетары Усіх Краін, Я прашу прабачэнні! (апошні жарт Усходняга блоку)» (Proletarier aller Lander, entschuldigt mich!(Ende des Ostblockwitzes))
  • 1996 «Госць з будучыні» (Vendég a jövőből) — гісторыя аднаго кахання пра адносіны Ганны Ахматавай і сэра Ісая Берліна.
  • 1999 «Сховішча Бога» (Der Gottsucher)
  • 2004 «Венгрыя ў арэхавай шкарлупіне. Гісторыя маёй краіны» (Ungarn in der Nusschale. Geschichte meines Landes)
  • 2006 «Смерць балатанскай брыгады» (Die Balaton Brigade)
  • 2006 «1956: Венгерскае паўстанне» (1956: Aufstand in Ungarn)
  • 2007 «Новае мастацтва» (Jugenstil)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118761137 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  2. 1 2 (unspecified title) Праверана 30 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Венгрыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be