Дэвід Боўі
Дэвід Боўі (англ.: David Bowie [ˈboʊ.iː][9], сапраўднае імя Дэвід Роберт Джонс, англ. David Robert Jones; 8 студзеня 1947, Лондан — 10 студзеня 2016) — брытанскі рок-музыкант, вакаліст, кампазітар , мастак, акцёр
, прадзюсар, аўтар песень. На працягу пяцідзесяці гадоў займаецца музычнай творчасцю і часта мяняе імідж, таму яго называюць «хамелеонам рок-музыкі». Пры гэтым Боўі ўдаецца захоўваць уласны вядомы стыль, паспяхова сумяшчаючы яго з актуальнымі музычнымі напрамкамі. Боўі лічыцца наватарам, у прыватнасці, дзякуючы сваім работам 1970-х гадоў. Ён аказаў уплыў на многіх музыкантаў, вядомы сваім характэрным голасам і інтэлектуальнай глыбінёй створаных ім работ.
Выпусціўшы ў першыя гады сваёй дзейнасці альбом «David Bowie» і некалькі сінглаў, Дэвід Боўі тым не менш стаў вядомы шырокай публіцы толькі ўвосень 1969 года, калі яго песня «Space Oddity» дасягнула першай пяцёркі у брытанскім хіт-парадзе. Пасля трох гадоў эксперыментаў ён ізноў з’явіўся на публіцы ў 1972 годзе падчас росквіту глэм-рока, стварыўшы яскравы, андрагінны вобраз персанажа па імі Зігі Стардаст. Яго хіт-сінгл «Starman» са знакамітага альбома «The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders from Mars» увайшоў у першую дзясятку хіт-параду Вялікабрытаніі. У перыяд адносна нядоўгага выкарыстання вобраза Зігі Стардаста Боўі часта ўжываў музычныя інавацыі і незвычайныя візуальныя пастаноўкі.
У 1975 годзе Боўі дамогся першага буйнога поспеху ў Амерыцы з сінглам нумар адзін «Fame», напісаным у суаўтарстве з Джонам Ленанам, і хіт-альбомам «Young Americans», стыль якога спявак апісаў як «пластыкавы соўл» (англ.: plastic soul). Гук альбома ўяўляе сабой радыкальны зрух у музычным стылі Боўі, які першапачаткова адштурхнуў многіх брытанскіх фанатаў спевака[10]. Затым ён апраўдаў чаканні свайго лэйбла і амерыканскіх прыхільнікаў, выпусціўшы мінімалісцкі альбом «Low» (1977) — першы з трох дыскаў так званай «Берлінскай трылогіі Боўі», запісаных сумесна з Браянам Іна на працягу наступных двух гадоў. Усе тры альбома ўвайшлі ў пяцёрку лепшых хіт-параду Вялікабрытаніі і на доўгі час набылі вельмі станоўчыя водгукі крытыкаў.
Пасля няўстойлівага камерцыйнага поспеху ў канцы 1970-х гадоў Боўі зноў з’явіўся на першым месцы ў брытанскіх чартах у 1980 годзе з сінглам «Ashes to Ashes» і альбомам «Scary Monsters (and Super Creeps)». У 1981 годзе ён разам з гуртам «Queen» запісаў «Under Pressure» — яшчэ адзін сінгл, які дабраўся да вяршыні брытанскага чарта. Новы пік камерцыйнага поспеху Боўі прыйшоўся на 1983 год, у якім быў выпушчаны альбом «Let’s Dance», уключалы такія хіты, як «Let’s Dance», «China Girl» і «Modern Love». На працягу 1990-х і 2000-х гадоў Боўі працягвае эксперыментаваць з музычнымі жанрамі, у тым ліку іграючы ў стылях белы соўл, індастрыял, AOR і джангл. Яго апошнім студыйным альбомам стаўся «Blackstar», выпушчаны ў 2016 годзе, у два дні перад смерцю музыканта.
У 2000 годзе штотыднёвік «New Musical Express» праводзіў апытанне сярод музыкантаў розных стыляў і кірункаў. Пытанне было толькі адно: «Які музыкант аказаў найбольшы ўплыў на Вашу ўласную творчасць?» Па выніках апытання самым уплывовым музыкантам стагоддзя быў прызнаны Дэвід Боўі[11]. Боўі дабіўся прызнання ў тым ліку і як кінаакцёр; сярод самых вядомых яго роляў — іншапланецянін Томас Джэром Ньютан у «Чалавеку, які зваліўся на Зямлю» (узнагароджаны амерыканскай кінапрэміяй «Сатурн»), вампір Джон у «Голадзе», кароль гоблінаў Джарэт(англ.) бел. у «Лабірынце».
У 2002 годзе ў апытанні BBC «100 найвялікшых брытанцаў» Боўі заняў 29-е месца. На працягу сваёй кар’еры ён прадаў больш за 136 мільёнаў пласцінак, і тым самым увайшоў у дзясятку самых паспяховых артыстаў у гісторыі папулярнай музыкі Вялікабрытаніі. Шэсць яго альбомаў уваходзяць у спіс «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса «Rolling Stone» (прычым першыя тры з іх выйшлі запар у перыяд з 1972—1973, астатнія тры — у 1976—1977 гады). У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» паставіў яго на 39-е месца ў спісе «100 найвялікшых выканаўцаў рок-музыкі ўсіх часоў»[12] і на 23 месца ў спісе «100 найвялікшых вакалістаў усіх часоў»[13].
Памёр ад раку ва ўзросце 69 гадоў.
Дыскаграфія
- David Bowie (1967)
- David Bowie (1969)
- The Man Who Sold the World (1970)
- Hunky Dory (1971)
- The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders From Mars (1972)
- Aladdin Sane (1973)
- Pin Ups (1973)
- Diamond Dogs (1974)
- Young Americans (1975)
- Station to Station (1976)
- Low (1977)
- “Heroes” (1977)
- Lodger (1979)
- Scary Monsters (And Super Creeps) (1980)
- Let’s Dance (1983)
- Tonight (1984)
- Never Let Me Down (1987)
- Black Tie White Noise (1993)
- The Buddha of Suburbia (1993)
- Outside (1995)
- Earthling (1997)
- Hours (1999)
- Heathen (2002)
- Reality (2003)
- The Next Day (2013)
- Blackstar (2016)
Зноскі
- 1 2 3 David Bowie dies of cancer aged 69 — BBC Online, 2016. Праверана 11 красавіка 2016.
- ↑ Sweeting A. David Bowie obituary — The Guardian, 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 24 студзеня 2017.
- ↑ https://www.biography.com/people/david-bowie-9222045
- ↑ David Bowie, Rock and Roll Chameleon, Dies at 69 Праверана 11 студзеня 2016.
- ↑ http://www.ravensbourne.ac.uk/discover-ravensbourne/
- 1 2 3 Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
- ↑ Montreux Jazz Festival Database Праверана 29 верасня 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 31 студзеня 2019.
- ↑ How to say: Bowie (нявызн.) (недаступная спасылка). Magazine Monitor. BBC News (8 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2011. Праверана 22 November 2008.
- ↑ Carr & Murray (1981): pp.68-74
- ↑ NME poll places Bowie as most influential artist of all-time
- ↑ 100 Greatest Artists: David Bowie(англ.) . Rolling Stone Issue 946. Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 18 лютага 2011.
- ↑ 100 Greatest Singers: David Bowie(англ.) . Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2011. Праверана 18 лютага 2011.
Літаратура
- Buckley,, David (2000) [First published 1999]. Strange Fascination — David Bowie: The Definitive Story. London: Virgin. ISBN 075350457X.
- Buckley, David. David Bowie: Complete Guide to His Music. — Omnibus, 2004.
- Charles Shaar Murray,, Roy Carr, (1981). Bowie: An Illustrated Record. New York: Avon. ISBN 0380779668.
- Pegg,, Nicholas (2004) [First published 2000]. The Complete David Bowie. London: Reynolds & Hearn. ISBN 1903111730. https://archive.org/details/completedavidbow0000pegg_h5l4.
- Picaud, Loic. David Bowie et le rock dandy. — Hors-Collection, 2007.
- Robin, Pierre. David Bowie: Du provocateur au seducteur ultramoderne. — Paris: B. Giovanangeli, 2005. — 252 p. — ISBN 2-909034-76-3.
- Sanford, Christopher. Bowie: Loving the Alien. — Da Capo Press, 1998.
- Seabrook, Thomas Jerome. Bowie in Berlin: A New Career in a New Town. — Jawbone Press, 2008.
- Soligny, Jerome. — David Bowie.
- Spitz, Marc. Bowie: A Biography. — Crown Publishers, 2009.
- Thompson, Dave. — Hallo Spaceboy: The Rebirth of David Bowie. — Ecw Press, 2006.
- Tremlett, George. — David Bowie: Living on the Brink. — Carroll and Graf, 1997.
- Ungemuth, Nicolas. — David Bowie. — Librio, 1999.
- Waldrep, Shelton. Phenomenology of Performance // The Aesthetics of Self-Invention: Oscar Wilde to David Bowie. — University of Minnesota Press, 2004.
- Welch, Chris. David Bowie: We Could Be Heroes: The Stories Behind Every David Bowie Song. — Da Capo Press, 1999.
- Wilcken, Hugo. 33?: David Bowie’s. — Low, Continuum, 2005.
- Moonage Daydream: the life and times of Ziggy Stardust; photos by Mick Rock — textes by David Bowie. — Genesis Publications, 2002.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дэвід Боўі
- Афіцыйны сайт Дэвіда Боўі
- Дэвіда Боўі (англ.) на сайце Myspace
- Дэвід Боўі (англ.) на сайце AllMusic
- David Bowie на Last.fm
- Charlie Rose interview (1998) Архівавана 31 студзеня 2010.
- Інтэрв’ю Дэвіда Боўі і Уільяма Бероўза
- Артыкул пра Дэвіда Боўі ў часопісе «GQ»(недаступная спасылка)
- Сайт прысвечаны сінглам Дэвіда Боўі Архівавана 12 чэрвеня 2011.
- «Дзённікі Натана Адлера» (пераклад Дзмітрыя Барацьбіта) Архівавана 12 лютага 2008.
- «12 жыццяў Дэвіда Боўі» Архівавана 29 мая 2012. — кароткі даведнік па творчасці
- Кіравала жыцці. Цытаты розных гадоў, з інтэрв’ю часопісу «Esquire»