wd wp Пошук: ⬜

Дэвід Вудард

Дэвід Вудард (нарадз. 6 красавіка 1964 года, Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі пісьменнік і дырыжор. На працягу 1990-х гадоў ён стварыў тэрмін «прэквіем», моўную кантамінацыю слоў «preemptive» і «requiem». Гэтым словам ён апісаў уласны будысцкі спосаб напісання музыкі, прызначанай спецыяльна для выканання падчас або незадоўга да смерці суб’екта.[5][6]

Рытуальная служба Лос-Анджэлеса, у якой Вудард працаваў дырыжорам або музычным кіраўніком, праводзіла ва ўжо не працуючым фунікулёры Палёт анёла (Angels Flight) грамадзянскі абрад у гонар ахвяры няшчаснага выпадку Леона Прапорта і яго пацярпелай ўдавы Лолы.[7][8]:125 Ён таксама кіраваў паніхідамі, прысвечанымі дзікім жывёлам, напрыклад, каліфарнійскаму бураму пелікану на абрывістым беразе пляжу, месцы падзення птушкі.[9]

Вудард таксама вядомы сваімі рэпрадукцыямі Dreamachine (Машыны сноў) — лямпы, якая выклікае лёгкія галюцынацыі і выстаўлялася ў музеях мастацтваў па ўсім свеце. У Нямеччыне і Непале ён вядомы дзякуючы сваім публікацыям у часопісе Der Freund (Сябар), сярод якіх ёсць артыкулы на тэмы міжвідавай кармы, свядомасці раслін і парагвайскага паселішчы Нуэва Германія.[10]

Адукацыя

Вудард атрымаў адукацыю ў Новай школе сацыяльных даследаванняў (The New School for Social Research) і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.[11]

Нуэва Германія

У 2003 годзе Вудард быў абраны дэпутатам у Джунипер Хілс (акруга Лос-Анджэлес), штат Каліфорнія. Будучы на ​​гэтай пасадзе, ён прапанаваў заключыць пагадненне аб пабрацімстве з мястэчкам Нуэва Германія ў Парагваі. Каб ўвасобіць у жыццё сваю ідэю, Вудард адправіўся ў былое вегетарыянска-феміністычнае паселішча-утопію і сустрэўся з яго муніцыпальным кіраўніцтвам. У выніку першага візіту ён вырашыў не ўсталёўваць з суполкай адносін, але знайшоў там цікавы аб’ект для вывучэння ў сваіх наступных працах. Ён асабліва зацікавіўся першаснымі трансгуманістычнымі ідэямі тэарэтыка-распрацоўніка Рыхарда Вагнера і Элізабэт Форстэр-Ніцшэ, якая разам са сваім мужам Бернхардам Форстэрам заснавала гэтую калонію і жыла там на працягу 1886—1889 гадоў.[11]

Вудард і Бероуз, побач з «Машынай сноў», каля 1997 г.[12]:98–101

З 2004 па 2006 гады Вудард узначальваў шматлікія экспедыцыі ў Нуэва Германія, заручыўшыся падтрымкай віцэ-прэзідэнта ЗША Дзіка Чэйні.[13] У 2011 годзе Вудард дазволіў швейцарскаму пісьменніку-раманісту Крысціяну Крахту апублікаваць іх аб’ёмную асабістую перапіску, якая ў асноўным датычыцца паселішчы Нуэва Германія;[14]:113–138 яна выйшла ў свет у двух тамах пад штэмпелем Гановерскага ўніверсітэта Wehrhahn Verlag (Верхан Ферлаг).[15]:180–189 Выданне Frankfurter Allgemeine Zeitung (Франкфурцкая ўсеагульная газета) у сваім аглядзе кнігі адзначае: «[Аўтары] сцерлі мяжу паміж жыццём і мастацтвам».[16] Выданне Der Spiegel (Люстэрка) лічыць, што першы том, Five Years (Пяць гадоў),[17] з’яўляецца «спірытуалістычнай падрыхтоўчай працай» да наступнага рамана Крахта Imperium (Імперыя).[18]

Як лічыў Эндру МакКанн, Вудард адправіўся «ў падарожжа да таго, што засталося ад таго месца, дзе нашчадкі першых пасяленцаў жылі ў радыкальна абмежаваных умовах» і натхніўся на «папулярызацыю культурнага профілю абшчыны і будаўніцтва мініятурнага Байтройтскага опернага тэатра на тым жа месцы, дзе некалі была сямейная рэзідэнцыя Элізабэт Форстэр-Ніцшэ».[19][заўв 1] На працягу апошніх гадоў Нуэва Германія стала больш ветлівым і адкрытым для наведвання месцам, дзе можна пераначаваць, паснедаць і наведаць імправізаваны гістарычны музей.

Машына сноў

З 1989 па 2007 гады Вудард будаваў рэпрадукцыі Машыны сноў,[20][21] страбаскапічнай вынаходкі, распрацаванай Брыёнам Гайсінам і Іэнам Соммервілям. Яна ўяўляе з сябе цыліндр з медзі або паперы з прарэзамі, які круціцца вакол электрычнай лямпы. Назіранне за машынай з зачыненымі вачыма можа выклікаць псіхічныя аберацыі, якія можна параўнаць з адчуваннямі падчас наркатычнай інтаксікацыі ці снамі.[22][заўв 2]

Пасля дэманстрацыі Машыны сноў на Ports of Entry (Партах прыбыцця)[23][24] — візуальна-рэтраспектыўнай мастацкай выстаўцы Уільяма С. Бероуза 1996 года ў Музеі мастацтваў акругі Лос-Анджэлес, Вудард пасябраваў з аўтарам вынаходкі і падарыў яму на яго 83 (і апошні) дзень нараджэння «Багемскую мадэль» (вырабленую з паперы).[25][26]:23 Папярэдняя машына была прададзеная ў 2002 годзе прыватнаму калекцыянеру на аўкцыёне Sotheby’s (Сотбіс), а апошняя—аддадзена маёнткам Барроуз у часовае карыстанне і выстаўлена ў Spencer Museum of Art (музеі мастацтваў Спенсера).[27]

Зноскі і заўвагі

Заўвагі

  1. ↑ Швейцарскі класік-мовазнаўца Томас Шміт параўнаў пісьмовы стыль Вудард з другарадным персанажам рамана Томаса Пинчона.
  2. ↑ У 1990 годзе Вудард прыдумаў выдуманую псіхаактыўную прыладу, Feraliminal Lycanthropizer (Фералімінальны лікантрапізатар), эфект уплыву якога нібыта з’яўляецца супрацьлеглым аналагічнага дзеяння Машыны сноў.

Зноскі

  1. ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  2. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1014196620 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  3. ↑ (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  4. ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  5. ↑ Carpenter, S., «In Concert at a Killer’s Death», Los Angeles Times, 9 мая 2001.
  6. ↑ Rapping, A., Партрэт Дэвід Вудард (Сіэтл: Getty Images, 2001).
  7. ↑ Reich, K., «Family to Sue City, Firms Over Angels Flight Death», Los Angeles Times, 16 сакавіка 2001.
  8. ↑ Dawson, J., Los Angeles’ Angels Flight (Маунт-Плезант, Паўднёвая Караліна: Arcadia Publishing, 2008), с. 125.
  9. ↑ Manzer, T., «Pelican’s Goodbye is a Sad Song», Press-Telegram, 2 кастрычніка 1998.
  10. ↑ Carozzi, I., «La storia di Nueva Germania», Il Post, 13 кастрычніка 2011.
  11. 1 2 Riniker, C., «Autorschaftsinszenierung und Diskursstörungen in Five Years,» ў J. Bolton, і іншыя, рэдактары, German Monitor 79 (Лейдэн: Brill, 2016).
  12. ↑ Chandarlapaty, R., «Woodard and Renewed Intellectual Possibilities», ў Seeing the Beat Generation (Джэферсан, Паўночная Караліна: McFarland & Company, 2019), c. 98-101.
  13. ↑ Epstein, J., «Rebuilding a Home in the Jungle», San Francisco Chronicle, 13 сакавіка 2005.
  14. ↑ Schröter, J., “Interpretive Problems with Author, Self-Fashioning and Narrator, “ ў Birke, Köppe, рэдактары, Author and Narrator (Берлін: De Gruyter, 2015), с. 113—138.
  15. ↑ Вудард, «In Media Res», 032c, лета 2011, с. 180—189.
  16. ↑ Link, M., «Wie der Gin zum Tonic», Frankfurter Allgemeine Zeitung, 9 лістапада 2011.
  17. ↑ Kracht, C., & Вудард, Five Years (Гановер: Wehrhahn Verlag, 2011).
  18. ↑ Diez, G., «Die Methode Kracht», Der Spiegel, 13 лютага 2012.
  19. ↑ McCann, A. L., «Allegory and the German (Half) Century», Sydney Review of Books, 28 жніўня 2015.
  20. ↑ Allen, M., «Décor by Timothy Leary», The New York Times, 20 студзеня 2005.
  21. ↑ Stirt, J. A., «Brion Gysin’s Dreamachine—still legal, but not for long», bookofjoe, 28 студзеня 2005 г.
  22. ↑ Вудард, нататкі праграмы, Праграма, Берлін, Лістапад 2006 г.
  23. ↑ Knight, C., «The Art of Randomness», Los Angeles Times, 1 жніўня 1996.
  24. ↑ Bolles, D., «Dream Weaver», LA Weekly, 26 ліпеня—1 жніўня 1996 г.
  25. ↑ Амбасада ЗША ў Празе, «Literární večer s diskusí», Кастрычнік 2014.
  26. ↑ Вудард, «Burroughs und der Steinbock», Schweizer Monat, Сакавік 2014, с. 23.
  27. ↑ музеі мастацтваў Спенсера, Машына сноў, Канзаскі ўніверсітэт.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Пісьменнікі-постмадэрністы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be