wd wp Пошук:

Ежы Анджаеўскі

Е́жы Анджае́ўскі (польск.: Jerzy Andrzejewski; 19 жніўня 1909, Варшава, Расійская імперыя — 19 красавіка 1983, Варшава, Польшча) — польскі празаік і публіцыст.

Біяграфія

У 1927—1931 гадах вучыўся ў Варшаўскім універсітэце. У 1950-х гадах член ПАРП. Займаў кіруючыя пасады ў Саюзе пісьменнікаў. У 1955—1961 гадах быў літаратурным кіраўніком кінастудыі «Syrena».

З 1960-х гадоў у апазіцыі да афіцыйнай палітыкі і ідэалогіі. У канцы жыцця стаў сузаснавальнікам Камітэта абароны рабочых, актыўны прыхільнік руху «Салідарнасць».

Надмагілле Ежы Анджаеўскага на могілкі Павонзкі у Варшаве

Творчасць

Першае апавяданне «Хлусня» (1932). Вядомасць прынесла аповесць «Лад сэрца» (1938). У зборніку апавяданняў «Ноч» (1945) адлюстраваў жыццё суайчыннікаў у час нямецкай акупацыі(руск.) бел.. Раман «Попел і дыямент» (1948; экранізацыя А. Вайды, 1958) пра супярэчлівую грамадска-палітычную і маральную атмасферу ў пасляваеннай Польшчы. У метафарычных аповесцях «Цемра ахінае зямлю» (1957), «Брама раю» (1960) праблемы быцця чалавека ў складанай гістарычнай плыні часу, пошукі справядлівасці, веры, сэнсу існавання. У аповесці «Ужо амаль нічога» (1976) даследуе душэўны стан і памкненні мастака, у аповесці «Ніхто» (1983) праз міфалагічную прызму спрабуе асэнсаваць месца і прызначэнне чалавека ў Сусвеце. Яго творам уласцівы філасафічнасць, нетрадыцыйнае светаўспрамынне, экзістэнцыяльная праблематыка.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118503057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Jerzy Andrzejewski // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Анджеевский Ежи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 5 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 99. — ISBN 978-2-221-06888-5
  5. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118503057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be