wd wp Пошук:

Ежы Гедройц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гедройц. Ежы Гедройц (польск.: Jerzy Giedroyc; 27 ліпеня 1906 — 14 верасня 2000) — польскі публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura» на польскай мове.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 ліпеня 1906 года ў Мінску, бацькі Ігнацій Гедройц і Францішка Стажыцкая. Вучыўся на юрыдычным (1924—1929) і гістарычным (19301931) факультэтах у Варшаўскім універсітэце. Падчас вучобы — старшыня «Карапарацыі Партыя» і «Міжкарпаратыўнага Кола» ў Варшаве, дзеяч студэнцкай арганізацыі «Дзяржаўная думка», працаўнік замежнага аддзела Галоўнага студэнцкага камітэта Польскага саюза студэнцкай моладзі. Рэферэнт парламентарны і па справах прэсы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі (19291935); кіраўнік аддзела прэзідыума ў Міністэрстве гандлю і прамысловасці (19351939); рэдактар «Студэнцкага дня» і двутыднёвіка «Бунт маладых», пераўтворанага ў 1936 годзе ў тыднёвік «Polityka» (19301939). З пачаткам Другой сусветнай вайны перабраўся ў Румынію. Асабісты сакратар польскага пасла ў Румыніі Роджэра Рачынскага (19391940); кіраўнік польскага аддзела пры Чылійскай місіі ў Бухарэсце (1940); у якасці супрацоўніка англійскай місіі займаўся польскімі справамі ў Румыніі (1941). У Стамбуле, куды быў вывезены англійскай місіяй (сакавік 1941) запісаўся на службу ў войска і выехаў у Палесціну. Салдат Самастойнай брыгады карпацкіх стралкоў, удзельнік лівійскай кампаніі і бітваў у Тобруку; кіраўнік (у рангу падпаручніка) аддзела часопісаў і ваенных выдавецтваў Бюро прапаганды II Польскага корпуса (19411944); працаўнік Цэнтра вывучэння бранявой зброі ў Галіполі (Італія) (19441945); дырэктар Еўрапейскага дэпартамента Міністэрства інфармацыі ўраду Польшчы ў Лондане (1945).

Літаратурная дзейнасць

Заснавальнік Літаратурнага Інстытута ў Рыме (1946), выдавец і галоўны рэдактар часопіса «Kultura» (з 1947). У кастрычніку 1947 перанёс выдавецтва ў Maissons Laffitte пад Парыжам і развіў шырокую выдавецкую дзейнасць, супрацоўнічаў з вядомымі польскімі публіцыстамі і пісьменнікамі-эмігрантамі, сярод якіх Юзаф Чапскі, Ежы Стэмпоўскі, Канстанты А. Яленскі, Юльюш Мерашэўскі, Чэслаў Мілаш, Вітольд Гамбровіч, Густаў Херлінг-Грудзінскі. Ініцыятар (1953) выдання серыі Бібліятэкі Культуры (якая ахоплівае літаратурныя творы і кнігі палітычнага характару, а таксама дзённікі), з 1962 года — заснавальнік паўгодніка Гістарычныя сшыткі (з 1972 — квартальніка), матэрыялы якога датычаць найноўшай гісторыі Польшчы і Цэнтральнаеўрапейскіх краін.

Да верасня 2000 года было выдадзена 511 тамоў Бібліятэкі Культуры, у тым 132 нумары Гістарычных сшыткаў і 636 нумароў Культуры. Ежы Гедройц — член рэдакцыйнага калегіума часопіса расійскіх дысідэнтаў «Кантынент» і рэдакцыйнага савета ўкраінскага квартальніка «Віднова». Удзельнік шматлікіх, арганізаваных на Захадзе акцый у імя свабоды культуры.

Паслядоўна імкнуўся (на працягу 1950-х гг.) да наладжвання добрасуседскіх адносін паміж Польшчай і ўсходнімі суседзямі — Літвой, Беларуссю і Украінай — у перспектыве здабыцця гэтымі краінамі незалежнасці. Разам з Юліюшам Мерашэўскім тэарэтычна абаснаваў неабходнасць прызнання Польшчай межаў з гэтымі краінамі (Дактрына Гедройца). Ініцыятар і сябар створанага на пачатку 1982 года Фонду незалежнай дапамогі для польскай літаратуры і навукі. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кнігі «Аўтабіяграфія на чатыры рукі» (апрацаванне Кшыштафа Помяна — 1994).

Узнагароды

Доктар honoris causa Ягелонскага ўніверсітэта (1991), універсітэта ў Фрыбургу (Швейцарыя), Уроцлаўскага ўніверсітэта (1998), Шчэцінскага ўніверсітэта (2000), а таксама ганаровы член Польскага гістарычнага таварыства (1991). Лаўрэат узнагароды Польскага ПЭН-Клуба (1989), узнагароды імя Св. Брата Альберта (1993), а таксама ўзнагароды часопіса «Палітыка» (1995) і ўзнагароды «Залатога Жазла» Фонда польскай культуры (1999). Ваенныя адзнакі: Ордэн Ганаровага Легіёна (1938), Афіцэрскі Крыж Румынскай Кароны (1930), Кавалерскі Крыж Бельгійскай Кароны (1938), эстонскі Ордэн Белай Зоркі (1932) Крытычна пазіраючы на адносіны, пануючыя ў Польшчы пасля 1989 г. адмовіўся прыняць вышэйшую польскую адзнаку — Ордэн Белага Арла. У 1996 г. адзначаны французскім Афіцэрскім Крыжам Ордэна Ганаровага Легіёна. У 1997 годзе атрымаў ганаровае грамадзянства Літвы, а ў 1998 годзе — Ордэн Гедзіміна. Да канца жыцця пражываў у Францыі. Памёр 14 верасня 2000 года ў Мезон-Лафіт.

Памяць

Сейм Польшчы абвясціў 2006 год годам Гедройца. 100-годдзе з дня нараджэння адзначалася пад эгідай ЮНЕСКА. У Мінску ў мікрараёне Брылевічы імем Гедройца названа вуліца. У Беларусі штогод уручаецца літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119108909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119108909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119108909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2021.

Літаратура

  • «Год Ежы Гедройца 2006», Польскі інстытут (Мінск) пры падтрымцы МЗС Польшчы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Польшчы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be