wd wp Пошук:

Енс Петэр Якабсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Якабсен. Енс Петэр Якабсен (дацк.: Jens Peter Jacobsen; 7 красавіка 1847, Тыстэд — 30 красавіка 1885, там жа) — дацкі пісьменнік.

Біяграфія

Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1857). Па адукацыі біёлаг. Адзін з першых папулярызатараў дарвінізму ў Скандынавіі. Аказаў ўплыў на развіццё псіхалагічнай і імпрэсіяністычнай заходнееўрапейскай літаратуры. Аналітычнасць ў малюнку знешняга свету і ўнутранага жыцця чалавека спалучаецца ў яго творах з эмацыйнай насычанасцю, гістарычнай канкрэтнасцю і маляўнічасцю. Гістарычны раман «Фру Марыя Грубэ» (1876) змяшчае яркія эпізоды з жыцця Даніі і Нарвегіі 17 ст. У рамане «Нільс Люнэ» (1880), прысвечаны адмове інтэлігента ад рэлігійнага светапогляду, з псіхалагічнай дакладнасцю паказаў выхаванне непахіснасці душы, якое завяршаецца ўнутранай перамогай героя. Аўтар навел і вершаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jens Peter Jacobsen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lexikon der Goldmann-Taschenbücher / Hrsg.: W. Goldmann — 1963. — Т. 1000. — S. 170.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Даніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be