wd wp Пошук:

Жазэ ды Аншыета

Хасэ дэ Анчыета (ісп.: José de Anchieta), Жазэ́ ды Аншые́та (парт.: José de Anchieta; 19 сакавіка 1534, Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна — 9 чэрвеня 1597, Рэрытыба) — езуіцкі місіянер іспанска-баскскага паходжання[5] ў Паўднёвай Амерыцы, святы Рымска-Каталіцкай Царквы. Кананізаваны 3 красавіка 2014 г. Дзень шанавання: 9 чэрвеня.

Біяграфія

Жазэ ды Аншыета нарадзіўся ў Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна на востраве Тэнэрыфэ (Канарскія астравы, Іспанія) у сям’і Хуана Лопеса дэ Анчыеты і Менсіі Дыяс Клавіха. Хуан Лопес быў баскам, перасяліўся на востраў пасля няўдалага паўстання супраць Карла V. Менсія Дыяс была дачкой хрышчонага яўрэя з Кастыліі.

У 14 гадоў Жазэ пераехаў у Партугалію для навучання ў Каімбрскім ўніверсітэце. У 1551 г. быў прыняты ў ордэн езуітаў. З-за туберкулёза костак стан яго здароўя пагоршыўся. Таму ў 1553 г. быў накіраваны ў Бразілію, дзе разам з іншымі 12 місіянерамі заснаваў паселішча Сан-Паўлу. У ім ён займаўся хрысціянізацыяйй індзейцаў тупі, вывучаў іх мову.

У 1555 г. частка індзейцаў усходу Бразіліі паўстала супраць партугальцаў і перайшла на бок французскіх каланістаў-гугенотаў. Жазэ ды Аншыета ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць французаў, вёў перамовы з індзейскімі правадырамі, каля 3 месяцаў заставаўся сярод іх у якасці пасла. На аснове сваіх разважанняў склаў план каланізацыі Бразіліі, які прадугледжваў вылучэнне часткі зямель для індзейскіх місіянерскіх вёсак. У 1574 г. ён быў ухвалены каралём.

Пасля заканчэння вайны ў 1570 г. Жазэ выкладаў у езуіцкім калегіуме ў Рыа-дэ-Жанэйра. У 15771591 гг. узначальваў езуіцкую місію ў Рэрытыбе, дзе працягваў вывучэнне індзейскай культуры і прыроды Бразіліі. Памёр 9 чэрвеня 1597 г. пасля працяглай хваробы.

Шанаванне

Жазэ ды Аншыета і ягуар. Малюнак 1893 г.

Нягледзячы на сталыя праблемы са здароўем, Жазэ ды Аншыета шмат вандраваў па Бразіліі, пры гэтым лічыўся «бацькам беднякоў, лекарам хворых і пацярпелых, дарадцам губернатараў, але, перш за ўсё, сябрам і абаронцам індзейцаў ў іх вёсках»[6]. Яму прыпісваліся цуды лекавання, уменне паднімацца ў паветра падчас пропаведзяў для тупі. Аднойчы з дапамогай божага слова ён нібы абараніўся ад ягуара. Пасля смерці магільню Жазэ наведвалі тыя, хто жадаў абараніцца ад дзікіх звяроў. Часам яго называюць апосталам і бацькам хрысціян Бразіліі.

22 чэрвеня 1980 г. быў беатыфікаваны папам Янам Паўлам II. 3 красавіка 2014 г. быў кананізаваны папам Францыскам.

Святы Жазэ ды Аншыета глыбока шануецца ў Бразіліі і на Канарскіх астравах.

Літаратурная спадчына

Жазэ ды Аншыета заставіў пасля сябе багатую эпісталярную спадчыну[7][8], у якой выклаў свае нататкі пра гістарычныя падзеі, індзейскую культуру і прыроду Бразіліі. З’яўляецца аўтарам тэатральных відовішчаў, рэлігійных верша Poema à Virgem і паэмы De Beata Virgine Dei Matre Maria у стылі барока.

Апублікаваныя пры жыцці працы:

Свае лісты і творы пісаў на лацінскай, іспанскай, партугальскай мовах і мове тупі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 87. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. Jose de Anchieta // https://www.vle.lt/straipsnis/jose-de-anchieta/
  4. 1 2 Musica Brasilis Project
  5. José de Anchieta, S.J.: Apostle of Brazil
  6. Saint José de Anchieta — The Society of Jesus
  7. JOSÉ DE ANCHIETA: CARTAS, INFORMAÇÕES, FRAGMENTOS HISTÓRICOS E SERMÕES
  8. UNA CARTA INÉDITA DEL APÓSTOL DEL BRASIL, BEATO JOSÉ DE ANCHIETA, AL REY FELIPE II

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Бразіліі Катэгорыя·Пісьменнікі-святары
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be