wd wp Пошук:

Жан-Франсуа Мармантэль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мармантэль.

Жан-Франсуа Мармантэль (фр.: Jean-François Marmontel; 11 ліпеня 1723 — 31 снежня 1799) — французскі пісьменнік, філосаф і драматург. Член Французскай акадэміі (1763).

Біяграфія

Мармантэль нарадзіўся ў беднай сям’і ў Бор-лез-Оргу ў Карэзе. Пасля навучання ў езуіцкай школе займаў нядоўга кафедру філасофіі ў Тулузе, у езуіцкай калегіі.

У 1743 годзе Мармантэль напісаў сваю першую оду «L’Invention de la poudre à canon», думаючы атрымаць за яе прыз на «Jeux Floraux», але пацярпеў няўдачу. Ён звярнуўся да Вальтэра са скаргай на несправядлівасць суддзяў; такім чынам паміж імі завязалася сяброўства, якое доўжылася ўсё жыццё. Пры садзейнічанні Вальтэра Мармантэль выдаваў «Observateur littéraire». У 1748 годзе Мармантэль напісаў трагедыю «Denys le tyran», за якой рушылі ўслед «Aristomène» (1749), «Cléopâtre» (1750), «Les Héraclides» (1752), «Égyptus» (1753); усе яны мелі ў свой час поспех. Найлепшыя з аповедаў: «Alcibiade ou le moi», «Soliman II», «La mauvaise mère» і інш. Вядомасцю карыстаецца таксама гістарычны раман Мармантэля «Bélisaire» (1767), які падвергся пераследу Сарбоны за пропаведзь верацярпімасці.

У 1783 годзе, пасля смерці д’Аламбера, Мармантэль быў прызначаны сакратаром Акадэміі, а ў 1786 годзе атрымаў прафесарскую кафедру. Свае працы па гісторыі літаратуры, надрукаваныя ў «Encyclopédie», Мармантэль сабраў у кнігу «Éléments de littérature», якая карыстаецца такой жа вядомасцю, як «Lycée» Лагарпа.

Мармантэль напісаў лібрэта для опер, аперэтак і балетаў: балет «Кефал і Прокрыс» для кампазітара Андрэ Грэтры, «La Guirlande» (1751), «Acanthe et Céphise» (1751), «Hercule mourant» (1761) і інш. З іншых яго сачыненняў у прозе і вершах вядомыя: «Létablissement de l’École militaire» (1751), «Vers sur la convalescence du Dauphin» (1752), «Poétique française» (1763), «Mémoire sur la régence du duc d’Orléans» (1788), «Nouveaux contes moraux» (1792) і г. д.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118578073 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Французская акадэмія — 1635. Праверана 2 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XVIII стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be