Жан Палан
Жан Палан (фр.: Jean Paulhan, 2 снежня 1884, Нім — 9 кастрычніка 1968, Парыж) — французскі пісьменнік, эсэіст, выдавец. Член Французскай Акадэміі (1963).
Біяграфія
Выкладаў літаратуру і гімнастыку ў ліцэі на Мадагаскары (1907—1910), затым вучыўся ў Школе ўсходніх моў у Парыжы. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў паранены ў 1914 годзе. Пасля вайны зблізіўся з сюррэалістамі, у 1920 годзе стаў сакратаром рэдакцыі La Nouvelle Revue française, а потым галоўным рэдактарам гэтага аўтарытэтнага выдання ў 1925—1940, 1946—1968 гадах.
Пісаў прозу, але найбольш вядомы дзякуючы кнігам эсэ пра літаратуру і мове «Кветкі Тарба, або Тэрор ў літаратуры» (1941), «Ключ да паэзіі» (1944), эсэ пра мастацтва і сяброў-мастакоў (Брак і інш.). Вялікую цікавасць мае шырокая перапіска Палана з большасцю буйных пісьменнікаў Францыі XX стагоддзя.
Член Французскай Акадэміі (1963), вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна, ганараваны Ваеннага крыжа за ўдзел у Першай сусветнай вайне, Медалі ўдзельніка Супраціву.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jean Paulhan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean Paulhan // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Jean Paulhan // Académie française Праверана 1 ліпеня 2020.