wd wp Пошук:

Жан П’ер Камю

Жан П’ер Камю (фр.: Jean-Pierre Camus; 3 лістапада 1584, Парыж — 25 красавіка 1652, Парыж) — французскі пісьменнік і багаслоў[4].

Нарадзіўся 3 лістапада 1584 года ў Парыжы. Навучаўся ў Францыска Сальскага[4].

Творчасць

Жан П’ер Камю быў адным з самых плённых аўтараў перыяду 16201648 гг. На яго першыя творы моцна паўплывалі «Эсэ» Мішэля Мантэня і духоўныя вышукі Францыска Сальскага.

У сваёй літаратурнай дзейнасці ён спалучаў рысы раману і апавядання. Змрочныя гісторыі са сцэнамі гвалту, часцяком заснаваныя на пераказаных анекдотах ці крымінальных здарэннях ствараліся ў рэчышчы «трагічных гісторый» Матэа Бандоллё, што былі папулярнымі ў Францыі пад канец эпохі Рэнесансу і пачатку XVII ст.

Аўтар раманаў «Агатанфіл», «Эліза», «Спірыдон», «Паломба» і іншых[4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jean-Pierre Camus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118702246 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 чэрвеня 2015.
  4. 1 2 3 Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 12. Исландия — Канцеляризмы. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2008. — 767 с.: ил.: карт.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XVII стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі барока Катэгорыя·Пісьменнікі-святары
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be