wd wp Пошук:

Жан дэ Лабруер

Жан дэ Лабруер (фр.: Jean de La Bruyère; 16 жніўня 1645, Парыж — 10 мая 1696, там жа) — французскі пісьменнік, сатырык, член Французскай акадэміі (1693).

Атрымаў юрыдычную адукацыю. Блізкасць да арыстакратычных колаў дала Лабруеру багаты матэрыял для напісання кнігі «Характары або норавы нашага стагоддзя» (1688; перавыдадзена пры жыцці аўтара дзевяць разоў з вялікімі дапаўненнямі). Ён абраў у якасці ўзору сачыненне старажытнагрэчаскага мараліста Тэафраста «Характары», якое змясціў у пачатку сваёй кнігі. Аднак гэты пераклад служыць толькі шырмай для значна большага па аб’ёме дадатку — самастойнай сатырычнай характарыстыкі нораваў французскага грамадства.

Зноскі

  1. Jean de La Bruyère // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  2. Jean de La Bruyère // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  3. Лабрюйер Жан де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://web.archive.org/web/20060215063054/http://www.biblioweb.org/-LA-BRUYERE-.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XVII стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be