wd wp Пошук:

Жан дэ Лафантэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лафантэн.

Жан дэ Лафантэн (фр. Jean de La Fontaine; 8 ліпеня 1621, Шато-Цьеры — 13 красавіка 1695, Парыж) — знакаміты французскі байкапісец.

Творчасць

Раннія творы

Першы апублікаваны твор Лафантэна — камедыя «Еўнух» (Eunuque, 1654), якая прадстаўляла сабой перапрацоўку аднайменнага сачынення Тэрэнцыя. У 1658 г. Лафантэн паднёс свайму заступніку Фуке паэму «Аданіс» (Adonis), напісаную пад уплывам Авідыя, Вергілія і, магчыма, Марына. Стаўшы на час «афіцыйным» паэтам Фуке, Лафантэн ўзяўся за апісанне палаца ў Па-ле-Віконт, які належаў Фуке. Паколькі прыйшлося апісваць яшчэ не завершаны архітэктурна-паркавы ансамбль, Лафантэн пабудаваў сваю паэму ў форме сноў (Songe de Vaux). Аднак з-за апалы Фуке праца над кнігай была перапыненая. У 1662 г. паэт дазволіў сабе ўступіцца за свайго апекуна ў адрасаванай каралю одзе (l’Ode au Roi), а таксама ў «Элегія да німфаў Во» (L’elégie aux nymphes de Vaux). Гэтым учынкам ён, відаць, наклікаў на сябе гнеў Кальбера і караля.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11856868X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Jean de la Fontaine
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11856868X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  6. RKDartists Праверана 7 чэрвеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be