Жанна Отэрдаль
Жанна Луіза Отэрдаль (шведск.: Jeanna Oterdahl; 9 жніўня 1879, Удэвала, Швецыя — 27 ліпеня 1965) — шведская пісьменніца.
Працавала настаўніцай шведскай мовы ў Гётэбаргу з 1901 па 1935 год, была выкладчыкам і актывісткай руху квакераў.
Аўтар шматлікіх кніг для дзяцей і юнацтва. Пісала раманы, казкі, апавяданні, псалмы, дзіцячыя вершы, некаторыя з якіх рабіліся песнямі і заставаліся папулярнымі цягам усяго ХХ стагоддзя, і інш. У 1959 годзе была ўзнагароджана медалём Нільса Хольгерсана.
Памерла 27 ліпеня 1965 года. Пахаваная ў Гётэбаргу на Усходніх могілках.
Зноскі
- 1 2 3 Jeanna L Oterdahl — 1917.
- 1 2 3 18790809-502 Oterdahl, Jeanna Louise // Swedish death index Праверана 8 красавіка 2018.
- 1 2 Jeanna Louise, f. 1879 i Uddevalla Göteborgs och Bohus län // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ Oterdahl, Jeanna Louise // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/66717267 — Svenska gravar. Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ Jeanna Louise, f. 1879 i Uddevalla // Swedish Census 1890 — Riksarkivet. Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ Uddevalla kyrkoarkiv, Husförhörslängder, SE/GLA/13595/A I/22 (1881-1889), bildid: C0041996_00296 — С. 317. Праверана 8 красавіка 2018.