Жорж Экгаўт
Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле! |
Жорж Экгаўт (па-французску: Georges Eekhoud; 27 траўня 1854, Антверпен, Бельгія — 29 мая 1929, Скарбек, Бельгія) — бельгійскі франкамоўны пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык і крытык. Сябра Каралеўскай акадэміі французскай літаратуры і мовы Бельгіі (1920—1927). Прадстаўнік літаратурнага рэалізму і франкамоўнага натуралізму. Анархіст і гомасексуал, аўтар скандальнага раману «Эскаль-Вігор» (Escal-Vigor, 1899) — аднаго з першых у Еўропе і першага франкамоўнага раману на тэму гомасексуальнасці[6].
Жыцьцяпіс
Паходзіў з заможнай сям’і. Рана згубіў бацькоў. Навучаўся ў пансіянаце ў Швейцарыі. Вярнуўся ў Бельгію, працаваў журналістам, карэктарам, літаратурным рэдактарам La Jeune Belgique. У 1895 разам з Эмілем Верхарнам заснаваў літаратурны радыкальны часопіс Le Coq Rouge (Чырвоны певень).
Творчасьць
Фламандзец па паходжанні, як і іншыя вядомыя Бельгійскія пісьменнікі — Марыс Матэрлінк, Жорж Радэнбах — Экгаўт выбраў французскую мову з-за ейнага прэстыжу. Але пісьменнік ня цураўся свайго фламандства, валодаў нідэрланзкай мовай Фламандыі і часта, пад псеўданімам, пісаў раманы і іншыя тэксты на ёй.
Аўтар шматлікіх натуралісцкіх і ўпадніцкіх паэмаў, фантастычных казак і навэлаў, раманаў і эсэ. Жорж Экгаўт пэўны час у СССР меў славу «Бельгійскага Горкага». А ў самой Бельгіі яго часта называлі «Бельгійскім Мапасанам». Ягон смелая і скандальная гендарная і анархісцкая слава спрычынілася да невядомасці гэтага аўтара ў нас.
Так, у 1899 годзе ён апублікаваў свой вядомы раман-утопію (сёння сказалі б гендарную ўтопію) «Эксаль-Вігор», першы еўрапейскі раман, у якім смела, адкрыта, без забабонаў і кпінаў апісваецца гомасексуальнае каханне. Эскаль-Вігор — фантазійная назва адначасова мясцовасці, выспы, замку, дзе адбываюцца падзеі раману. Эскаль-Вігор — гэта своеасаблівы закуток-парадыз, месца для ўцёкаў. Такім чынам, Жорж Экгаўт стаў першым пісьменнікам-змагаром і актывістам гомасексуальнай справы больш за сто гадоў таму[7]. Кніга выклікала скандал і судовае разбіральніцтва. Дзякуючы ўмяшанню вядомых французскіх пісьменнікаў (Э. Заля, напрыклад) Жорж Экгаўд быў апраўданы. Па-беларуску даступная навела Ж. Экгаўта «Татуіроўка» (Le tatouage)[8].
Пісьменнік працягваў агучваць і замацоўваць гомасексуальную тэму ў літаратуры і грамадстве: ён піша іншыя эстэцкія, смелыя і надзвычай гомаэратычныя зборнікі навел і апавяданняў: зборнік навел «Le Cycle patibulaire» («Злавесны цыкл», 1892), «Mes communions» («Мае спавяданні», 1895), раман «L’autre vue» («Іншае бачанне», 1904), «Voyous de Velours» («Аксамітавыя злодзеі», 1904—1926). Некаторыя тэксты з’явіліся ў адным зборніку пасля смерці пісьменніка зусім нядаўна, напрыклад, гомаэратычныя навелы «Le Quadrille du lancier» («Кадрыль улана», 2015)[9].
Цытаты
«Не, прырода не асуджае, ані адвяргае тое, што нас дабраслаўяе. Гэта хутчэй біблейныя рэлігіі хочуць, каб зямля нараджала нас на цноту і пакуты. Хлусня!»[10]
Бібліяграфія
- Myrtes et cyprès, poèmes, Paris, Jouaust, 1877,
- La Danse macabre du pont de Lucerne, conte fantastique, 1878,
- Les Pittoresques, poèmes, Paris/Bruxelles, Librairie des Bibliophiles/Librairie Muquardt, 1879,
- Kees Doorik, roman, Bruxelles, Hochsteyn, 1883,
- Kermesses, contes, Bruxelles, Henry Kistemaeckers, 1885,
- Les Milices de Saint-François, roman, Bruxelles, Veuve Monnom, 1886,
- Les Nouvelles Kermesses, nouvelles, Bruxelles, Veuve Monnom, 1887,
- La Nouvelle Carthage, roman, Bruxelles, Kistemaeckers, 1888, Espace Nord, 2015,
- Les Fusillés de Malines, roman, Bruxelles, Lacomblez, 1891,
- Le Cycle patibulaire, nouvelles, Bruxelles, Kistemaeckers, 1892,
- Mes communions, nouvelles, Bruxelles, Kistemaeckers, 1895,
- Escal-Vigor, roman, Paris, Mercure de France, 1899,
- L’autre vue, roman, Paris, Mercure de France, 1904,
- Voyous de Velours, 1904—1926,
- Les Libertins d’Anvers. Légende et histoire des loïstes, récit, Paris, Mercure de France, 1912, 2009,
- La danse macabre du Pont de Lucerne, 1920,
- Dernières Kermesses, nouvelles, Bruxelles, Ed. de la Soupente, 1920,
- Le Terroir Incarné, roman, Bruxelles, La Renaissance d’Occident, 1922,
- Magrice en Flandre ou Le buisson des mendiants, roman, Bruxelles, Les Cinquante, 1927,
- Voyous de velours ou L’autre vue, roman, Bruxelles, La Renaissance du Livre, 1926 ; Mirande Lucien éd., Montpellier, Gaykitschcamp [archive], 2015,
- Proses plastiques, Bruxelles, La Renaissance du Livre, 1929,
- Le Quadrille du lancier, Mirande Lucien éd., Montpellier, Gaykitschcamp [archive], 2015.
Зноскі
- 1 2 Georges Eekhoud — 2009.
- 1 2 Georges Eekhoud // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Georges Eekhoud // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.britannica.com/topic-browse/Literature/Western-Literature/Belgian-Literature
- ↑ http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 24 кастрычніка 2015.
- ↑ Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html.html(недаступная+спасылка)
- ↑ Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html
- ↑ Жорж Экгаўт, Татуіроўка, http://prajdzisvet.org/texts/prose/tatuirouka.html
- ↑ Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html
- ↑ Escal-Vigor, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k62856h.texteImage