wd wp Пошук:

Жузэ Мартыніяну ды Аленкар

Жузэ́ Мартынія́ну ды Аленка́р (парт.: José Martiniano de Alencar; 1 мая 1829, Месежана, Сеара — 12 снежня 1877, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі пісьменнік і палітык.

Жузэ Мартыніяну ды Аленкар нарадзіўся 1 мая 1829 года ў мястэчку Месежана у штаце Сеара, у крэольскай сям’і. Жузэ Мартыніяну ды Аленкар пасля атрымання юрыдычнай адукацыі выкладаў права, а затым быў абраны дэпутатам, а пазней прызначаны міністрам юстыцыі.

З яго твораў карыстаюцца папулярнасцю раманы: «Ірасема», «Minas de Prata», «Tronco de Ipé», «Гуарані». У пазнейшых творах: «Pata de gazela», «Luciole», «Diva» Aленкар наследуе французскіх раманістаў. Пісаў таксама для сцэны, як драматург.

Памёр 12 снежня 1877 у Рыа-дэ-Жанэйра.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 57. — ISBN 978-2-221-06888-5

Літаратура

  • Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 230. — 576 с. с илл.(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Бразіліі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be