wd wp Пошук:

Жуль Верн

Жуль Верн (фр.: Jules Verne; 8 лютага 1828 — 24 сакавіка 1905) — французскі пісьменнік-фантаст.

Жуль Верн быў адным з вынаходнікаў і стваральнікаў новага літаратурнага жанру — навуковай фантастыкі. Сам сябе Жуль Верн лічыў аўтарам «навукова-павучальных раманаў», ён казаў, што ўважлівы чытач даведваецца шмат чаго пра фаўну, флору, геаграфію і гісторыю ў час падарожжаў па розных краінах і мясцінах. Часам цэлыя раздзелы яго раманаў прысвечаны інфарматыўным экскурсам, як напрыклад першы раздзел «Гандаль рабамі» у другой частцы «Афрыка» рамана «Пятнаццацігадовы капітан».

Шматлікія вынаходствы аўтара — не прадукты фантазіі, а дасканала даследаваныя Жуль Вернам магчымасці. Некаторыя транспартныя сродкі з яго твораў праз некаторы час сталі рэчаіснасцю. Некаторыя з іх былі ўжо на самай справе пабудаваны, да таго як Верн апісаў іх, але заставаліся малавядомымі — сам Верн паведамляў, што падводныя лодкі будавалі італьянцы за 60 гадоў да напісання капітана Нэма.

Бібліяграфія

  • Парыж у XX стагоддзі (1860, 1999), Paris au 20e siécle (неапублікаваны рукапіс на доўгі час зніклым, але потым знойдзены)
  • Дзеці капітана Гранта (1868), Les enfants du capitaine Grant
  • Таямнічы востраў (1875), L’Ile mystérieuse
  • Пятнаццацігадовы капітан (1878), Un capitaine de quinze ans
  • Другая айчына (1900), Seconde patrie

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jules Gabriel Verne // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Наркевич А. Ю. Верн Жюль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 536. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. http://www.nndb.com/people/876/000031783/
  6. http://web.archive.org/web/20170323110357/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/jules-verne Праверана 20 красавіка 2018.
  7. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XIX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be