wd wp Пошук:

Жульен Луі Жафруа

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жафруа. Жульен Луі Жафруа (фр.: Julien Louis Geoffroy; 17 жніўня 1743, Рэн, Францыя — 27 лютага 1814) — французскі літаратурны крытык.

Біяграфія

Вучыўся спачатку ў Рэне, затым у каледжы Людовіка Вялікага ў Парыжы. Выкладаў рыторыку ў каледжы Мазарыні. Спрабаваў сябе ў якасці драматурга.

Зрабіўся вядомым пасля таго, як пачаў жорстка крытыкаваць Вальтэра, чым нажыў сабе шмат ворагаў. Артыкулы Жафруа былі досыць папулярнымі, але хутка забыліся — яго пяцітомны збор раскупаўся слаба. Адна з самых вядомых працаў крытыка — каментары да твораў Расіна.[3]

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  3. http://www.prajdzisvet.org/dates.do?method=dates&month=2&day=27(недаступная+спасылка)
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XIX стагоддзя Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XVIII стагоддзя Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Францыі Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be