Жэрар дэ Нерваль
Жэрар дэ Нерваль (фр.: Gérard de Nerval; сапр. — Жэрар Лабруні (фр.: Gérard Labrunie); 0 студзеня (22 мая) 1808, Парыж — 26 студзеня 1855, тамсама) — французскі паэт-рамантык.
Біяграфічныя звесткі
Жэрар Лабрунi нарадзiўся ў сям’i хiрурга напалеонаўскай армii. Калi будучаму пiсьменнiку было два гады, яго мацi памерла ў Сiлезii, дзе знаходзiлася тады разам з мужам-ваенным. Хлопчыка выхоўваў дзядзька з боку мацi, Антуан Бушэ, але калi ў 1814 вярнуўся з вайны бацька Жэрара, хлопчыка адправiлi да яго ў Парыж.
У 1841 ў паэта здарыўся першы нервовы прыпадак. Апошнiя гады яго жыцця былi азмрочаныя нястачай i псiхiчнай хваробай, ён скончыў жыццё самагубствам, павесiўшыся ў адным з парыжскiх завулкаў. Пахаваны на могiлках Пэр-Лашэз.
Творчасць
Знакамiтым Жэрар дэ Нерваль зрабiўся пасля таго, як пераклаў «Фаўста» Гётэ ў 1828 годзе. Гэты пераклад быў ухвалены І. Гётэ i пасля паўплываў на Г. Берліёза, стваральнiка сiмфонii «Пракляцце Фаўста» (La Damnation de Faust). Таксама перакладаў вершы Г. Гайнэ, Шылера, Клопштака, Бюргера. Напiсаў некалькi зборнiкаў гiстарычна-лiтаратурных артыкулаў, у т.л. «Эцюды пра нямецкiх паэтаў» (Études sur les poètes allemands, 1830).
Паэзiю Ж. дэ Нерваля можна ахарактарызаваць як рамантычны дэiзм, духоўны свет цiкавiць паэта значна больш за свет матэрыяльны. Спачатку ён вiтаў Чэрвеньскую рэвалюцыю, але яго напалохаў грамадскi рух, якi пашырыўся пасля, i ён расчараваўся ў рэвалюцыi. З надыходам рэакцыi трапiў пад уплыў «галантнай», цi «залатой» багемы Тэафiля Гацье, лозунгам якой было «мастацтва дзеля мастацтва». У канцы 1830-х прыйшоў да думкi пра поўную бясплённасць сацыяльна-палiтычнай барацьбы (драма «Léo Burckart», 1839). У многім Жэрар дэ Нерваль — папярэднiк французскiх сiмвалiстаў, яго творчасць высока цанiлi таксама сюррэалiсты.
Пакiнуў некалькi зборнiкаў вершаў: «Нямецкiя вершы» (Poésies allemandes, 1830), «Галантная багема» (La bohême galante, 1855), шэраг гiстарычных драмаў i оперных лiбрэта: «Пракляцце Фаўста» (La damnation de Faust, 1846), некалькi аповесцяў: зборнiк «Дочкі агню» (Les filles de feu, 1854). Эратызм, фантастыка i культ мастацтва дзеля мастацтва былi для Ж. дэ Нерваля, на якога моцна паўплываў нямецкi рамантызм, формай вызвалення ад зямной рэчаiснасцi.
Падарожжы па Усходзе i Германii апiсаныя ў кнiгах «Сцэны ўсходняга жыцця» (Scènes de la vie orientale, 1848), «Падарожжа на Усход» (Voyage en Orient, 1851), «Ларэлея» (Loreley, 1852).
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Gérard de Nerval // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Нерваль Жерар де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Gérard de Nerval // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Mirecourt E., de, «Les contemporains», Ї 10, P., 1853.
- Delvau A., Gérard de Nerval, sa vie et son œuvre, P., 1865.
- Gautier Th., Portraits et souvenirs littéraires, P., 1875.
- Barine Arvède, Les névrosés, Gérard de Nerval, P., 1899.
- Gautier — Ferrières, Gérard de Nerval, la vie et l’œuvre, P., 1906.
- Marie A., Gérard de Nerval, P., 1914 (выкладзена ўся бібліяграфія).
- Clouard H., La destinée tragique de Gérard de Nerval, P., 1929.
- Grimaud J., La folie de Gérard de Nerval, Nimes, 1930.
- Bruyé J., Gérard de Nerval, Paris, 1930.
- Thieme H. P., Bibliographie de la littérature française de 1800 à 1930, v. II, P., 1933.
- Béguin A. Gérard de Nerval. Paris: J. Corti, 1945
- Richer J. Gérard de Nerval. Paris: P. Seghers, 1950 (перавыд. 1953, 1957, 1959, 1962, 1965, 1968, 1972, 1983)
- Cellier L. Gérard de Nerval: l’homme et l’œuvre. París : Hatier-Boivin, 1956
- Album Gérard de Nerval: iconographie. Paris: Gallimard, 1993
- Hubner-Bayle C. Gérard de Nerval: la marche à l’étoile. Seyssel: Champ Vallon, 2001
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэрар дэ Нерваль
- Зялёная пачвара
- Хрыстос на Элеонскай гары