Збігнеў Вайдык
Збігнеў Вайдык (20 лістапада 1924, г. Свіслач — 21 студзеня 2003) — сатырык, пісьменнік і паэт
Біяграфічныя звесткі
Скончыў сярэднюю школу ў Львове, дзе вучыўся разам з рэжысёрам Адамам Ганушкевічам. Падчас акупацыі быў салдатам 5-й дывізіі Арміі Краёвай, ваяваў ва Усходняй Галіцыі і Валыні. У 1945 годзе быў арыштаваны органамі НКУС, вярнуўся ў Польшчу пасля дзесяці гадоў знаходжання ў ГУЛАГу. З 1973 годзе пражываў у Беластоку.
Быў жанаты. Жонка Гелена і чацвёра дзяцей.
Памёр 21 студзеня 2003 года[1].
Творчасць
Непераўзыдзены аўтар мноства эпіграм, афарызмаў, вядомых усёй Польшчы, вершаў і апавяданняў, якія былі апублікаваныя ў рэгіянальных і нацыянальных газетах і зборніках, у тым ліку «Спакуса каруселлю», «Анталогія сучаснай польскай афарыстыкі», «Афарістыкон — настольная энцыклапедыя думкі і афарызмаў» і інш. Супрацоўнічаў з Рэгіянальным цэнтрам анімацыі, сябра клуба Народных паэтаў .
Апублікаваў кнігі: «Непаслухмяныя думкі», «Заганныя думкі», «Песні зялёнай катаргі», «Virtus Erotica», «Eros Sarmaticus» .
Апавядальнік ў дакументальным фільме «Злачынства на Калыме. Цяпло ўрану» , 1993 г.