Зееў Бен-Ар’е
Зееў Бен Ар’е (30 кастрычніка 1945[1], Харкаў, Украіна) — ізраільскі дыпламат.
Біяграфія
Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт — аддзяленне матэматычнай і прыкладной лінгвістыкі. Мае ступень магістра. У 1971 выехаў у Ізраіль. У 1972—1993 працаваў на ізраільскім радыё, у апошнія гады — галоўным рэдактарам аддзелу навін, аддзела радыёвяшчання на рускай мове. Ад 1993 на дыпламатычнай службе. У 1993—1996 — памочнік пасла ў пасольстве Ізраіля ў Кіеве. У 1997—1998 у якасці часовага паверанага ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь узначальваў дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Мінску. Далей працаваў у Маскве на пасадзе прэс-сакратара пасольства Ізраіля. У 2002 адкліканы ў МЗС Ізраіля. У жніўні 2004 зацверджаны ўрадам Ізраіля Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. У 2007 годзе адбыў з сям’ёй на адпачынак, што супала з рэзкімі выказваннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі пра яўрэяў. У студзені 2009 года Зееў Бен-Ар’е пакінуў пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь. Яму на змену прыйшоў Эдуард Шапіра.
Творчая дзейнасць
Валодае некалькімі мовамі. Пераклаў на іўрыт апавяданне Васіля Быкава «Бедныя людзі», які быў надрукаваны ў часопісе Саюза пісьменнікаў Ізраіля «Гаг» у 2007. Рыхтуе да перакладу яшчэ некалькі твораў гэтага аўтара («Афганец» і інш.).
Сям’я
Жонка Вольга, сын Георгій, дачка Раніт-Алена.
Зноскі
- ↑ Александр ТОМКОВИЧ Свободные новости Зеев Бен-Арье: «Белорусскому языку белорусов нужно учить заново»(недаступная спасылка)
Спасылкі
- Зэеў Бен Ар’е: «Я стаў першым перакладчыкам Васіля Быкава на іўрыт» // Радыё «Свабода»
- Поўны пераклад твораў Васіля Быкава на іўрыт здзейсніў пасол Ізраіля ў Беларусі (руск.)