wd wp Пошук:

Земфіра

Земфіра, поўнае імя Земфі́ра Талга́таўна Рамаза́нава (руск.: Земфира Талгатовна Рамазанова; нарадзілася 26 жніўня 1976) — расійская пост-рок-спявачка

, музыкант, кампазітар , паэт , аўтарка музыкі і тэкстаў песень. Адна з самых камерцыйна паспяховых спявачак у гісторыі расійскай музыкі.

На пачатку 1998 года Земфіра пераязджае з Уфы ў Маскву, дзе пачынае працу з сваім гуртам «Zemfira» над першым студыйным альбомам, які выйшаў праз год. З 1999 года Земфіра выпусціла шэсць студыйных альбомаў, якія атрымалі значную ўвагу прэсы і публікі. Таксама ў яе дыскаграфію ўваходзіць зборнік бі-сайдаў і два канцэртныя альбомы. Лірычным зместам сваіх песень спявачка змагла выразіць праблемы цэлага пакалення. На працягу ўсёй кар’еры спявачкі шмат якія з яе песень траплялі на першыя радкі музычных чартаў Расіі, уключаючы «Ариведерчи», «Искала», «Трафик», «Прогулка», «Мы разбиваемся» і «Без шансов».

Земфіра таксама стала прадзюсарам музыкальнага фільма «Зеленый театр в Земфире» (2008), які атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад крытыкаў. Разам з рэжысёрам Рэнатай Літвінавай Земфіра стала супрадзюсарам карціны «Последняя сказка Риты» (2012), да якой прыдумала музыку. Фільм узяў удзел у конкурснай праграме 3-га Адэскага міжнароднага кінафестывлю і 34-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю. Таксама стварыла музыку да фільма «Богиня: как я полюбила» і фільма Кіры Муратавай «Вечное возвращение».

З моманту з’яўлення ў шоу-бізнесе ў 1999 годзе Земфіра часта змяняла знешні выгляд, манеры паводзінаў на сцэне і гутарак з прэсай. Земфіра адрозніваецца перфекцыянізмам у рабоце і жорсткімі рознагалоссямі з музычнымі прадзюсарамі, таму ў сваіх альбомах яна сама часта выконвае ролю прадзюсара. У 2004 годзе ў расійскі падручнік гісторыі для 9 класа ў раздзел «Духоўнае жыццё» ўвайшоў успамін пра Земфіру як пра пачынальніцу «зусім іншай» музычнай моладзевай культуры (аўтар падручніка — прафесар Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Данілаў). Земфіра зрабіла найбольшы ўплыў на маладыя гурты 2000-х. У лістападзе 2010 года яе дэбютны альбом быў уключаны часопісам «Афиша» ў спіс «50 найлепшых рускіх альбомаў усіх часоў. Выбар маладых музыкантаў», дзе зяняў пятае месца. Рэйтынг складаўся паводле вынікаў апытання прадстаўнікоў некалькіх дзясяткаў маладых музычных гуртоў Расіі. У спіс таксама трапіў альбом «Прости меня моя любовь» (43 месца).

У 2011 годзе спявачка ўвайшла ў рэйтынг «Сто самых уплывовых жанчын Расіі», які склала радыёстанцыя «Эхо Москвы», інфармацыйныя агенствы «РИА Новости», «Интерфакс» і часопіс «Огонёк».

Біяграфія

1976—1995: Дзяцінства і маладосць

Земфіра нарадзілася ў горадзе Уфа, у рабочым мікрараёне Чарнікаве на вуліцы Адмірала Ушакова, дзе яе сям’я жыла да канца 1990-х гадоў[6]. Па нацыянальнасці татарка[7][8]. Бацька — Талгат Талхоевіч Рамазанаў, настаўнік гісторыі. Маці — Фларыда Хахімаўна Рамазанава, урач-спецыяліст па лекавай фізкультуры[9]. Старэйшы брат — Раміль Рамазанаў загінуў у 2010 годзе ад няшчаснага выпадку пад вадой у час падводнага палявання[10]. Хадзіла ва ўфімскі дзіцячы сад № 267[11]. З пяці гадоў навучалася ў музычнай школе, у класе фартэпіяна, дзе яе прынялі ў хор салісткай. Тады ж адбыўся тэледэбют спявачкі: яна спявала сола на мясцовым тэлебачанні песню пра чарвячка. У сем гадоў напісала першую песню, якую выканала ў маці на працы. Ужо ў дашкольным узросце Земфіра захаплялася музыкай. У школе Земфіра паспявала займацца адначасова ў 7 кружках, але рабіла асноўныя акцэнты на музыцы і баскетболе; яна скончыла музычную школу з адзнакай, а на пачатку 1990 года стала капітанам жаночай юніёрскай зборнай Расіі па баскетболе, нягледзячы на тое, што была невысокага росту (рост Земфіры — 172 см[12]). Паралельна Земфіра вучылася іграць на гітары і проста на вуліцах выконвала, паводле адной з версій, песні «Кино», «Аквариума», “Наутилус Помпилиус”. Паводле другой версіі, яна пела хіты замежных выканаўцаў на мове арыгіналу, у прыватнасці, — Джорджа Майкла і Фрэдзі Мэркюры[6]. Скончыўшы школу, Земфіра мусіла зрабіць для сябе цяжкі выбар: музыка ці баскетбол. Дзяўчына выбрала музыку і паступіла адразу на другі курс ва Уфімскую вучэльню мастацтваў, якую скончыла з чырвоным дыпломам па спецыяльнасці «эстрадны вакал». Пасля вучэльні яна працавала ва ўфімскіх рэстаранах, выконваючы песні пад акампанемент свайго аднакурсніка саксафаніста Улада Колчына[11]. Праз год ёй гэта надакучыла, і Земфіра пакінула выступаць у рэстаранах.[13]

1996—1997: Пачатак кар’еры

Сядзела я сабе ва Уфе, прапрацавала чатыры гады ў рэстарацыях і стамілася. Сыйшла на радыёстанцыю «Европа плюс Уфа»… Затым узнікла любоў да камп’ютара і з’явілася магчымасць па начах папісваць нейкія песенкі. Засвоіла пару-тройку музычных праграм і наперад… Ноччу пісала, раніцаю ехала дадому, слухала… Сядзела я так месяцаў дзевяць, назбіралася песень трыццаць-сорак. Затым паехала ў Маскву - проста адпачыць, у госці. І ўзяла з сабою гэтыя песенкі на CDR, як гавораць, на які выпадак. Сяброўцы, у якой я спынілася, спадабалася. яна папрасіла перапісаць. Я здзейсніла паход у фірму грамзапісу «Філі», але там мне сказалі, што CDR не возмуць, трэба касета. Я і пайшла. Больш нікуды не хадзіла - не спадабалася. А мая сяброўка перадала перапісаную ёю касету на «Максідроме» прадзюсару «Мумій Троля» Леаніду Бурлаку. Лёня тым жа днём патэлефанаваў мне ва Уфу. Я з цяжкасцю наскрэбла грошы на квіток і вярнулася ў Маскву[12].

З 1996 года Земфіра працавала гукааператарам на ўфімскай радыёстанцыі «Европа плюс» — запісвала рэкламныя ролікі (джынглы). У той жа час яна спрабуе пісаць у праграме Cakewalk песні, якія пасля ўвойдуць у яе першы альбом. Першыя песні — «Снег», «Почему», «Синоптик», «Ракеты». Прымае ўдзел у якасці другой вакалісткі ў папулярным у той час гурце «Спектр Эйс». Бек-вакал Земфіры можна пачуць у песне «Как жаль, что он не негр». На студыі радыёстанцыі над сваім матэрыялам працаваў гукарэжысёр Аркадзь Мухтараў. Разам з ім Земфіра запісвае свой першы дэма-дыск. Аркадзь быў накіраваны запісваць свае ўласныя песні, але Зесфіра пераканала яго запісаць свой матэрыял: «Я, канешне, быў упэўнены, што мая асабістая творчасць нашмат важнейшая… але [яе] твёрдакаменны характар… зрабіў сваю справу. І мы з псіхамі, але ўсё ж такі запісалі першы дэманстрацыйны дыск» — расказваў пазней музыка[6]. Паралельна Земфіра збірае свой уласны гурт. Першы музыка, з якім яна пачала працаваць — бас-гітарыст Рынат Ахмадыеў. Разам яны вырашаюць запісаць праграмны мінімум песень, з якімі пасля магчыма будзе выступаць на святах, якія часта арганізуе «Европа Плюс». Рынат прыводзіць барабаншчыка Сяргея Сазінава, і яны пачынаюць сумесныя рэпетыцыі, на якіх Земфіра па чарзе грае на гітары і клавішных. Земфіра ўгаворвае дырэктара падлеткавага клуба «Апельсин» Лілію Храбрыну даць гурту памяшканне для рэпетыцый[6]. У 1997 годзе аб гурце ўпершыню піша прэса. Журналіст Святлана Руцкая напісала артыкул пра калектыў для рэгіанальнай газеты і пазней успамінала: Ішоў 1997 год, да выхаду яе першага альбому заставалася два дні, а будучая знакамітасць тады была проста таленавітай уфімскай дзяўчынай, нікому нават у родным горадзе не вядомая. Але харызму не схаваеш, і і песні, якія дала мне гераіня матэрыяла паслухаць, былі прыцягальнымі. Вось тады мы і вырашылі расказаць пра яе ўсёй рэспубліцы. Памятаю. ужо тады Земфіра зрабіла праграмную заяву: «У мяне столькі музыкі ў башцы, што падзецца няма куды»[6]. Земфіра працягвае набіраць музыкантаў у калектыў. З прыходам клавішніка Сяргея Міралюбава гурт быў сабраны амаль цалкам, не хапала толькі сола-гітарыста. Ім стаў Вадзім Салаўёў, які далучыўся да гурту пасля аднаго з канцэртаў. Земфіра пазычае грошы на паездку ў Маскву і пачынае займацца «раскруткай» калектыву. На штогадовым фестывалі «Максидром» касета, на якой былі запісаны тры песні («Снег», «-140» і «Скандал»), праз журналістак, якім Земфіра дала паслухаць дэмазапісы, трапляе ў рукі прадзюсару гурта «Мумий Тролль» Леаніду Бурлакову[14]. Ён вырашае рызыкнуць і запісаць альбом.

1998—1999: Альбом «Земфира»

З 19 кастрычніка па 7 лістапада 1998 года ў тон-студыі «Мосфильм» пішацца першы альбом. Гукарэжысёрам выступае Уладзімір Аўчыннікаў, саунд — прадзюсарам — вакаліст гурта «Мумий Тролль»[14] Ілля Лагуценка[14]. Аграмя ўдзельнікаў гурта ў запісу прымаюць удзел мазыкі «Мумий Тролль»: гітарыст Юрый Цалер і барабаншчык Алег Пунгін. У сярэдзіне студзеня 1999 года Земфіра і Ілля Лагуценка робяць звядзенне альбома ў Лондане на «дамашняй» студыі гурта «Мумий Тролль» Beethoven street studio з гукарэжысёрам Крысам Бендзі, працуючым над усімі альбомамі Beethoven street studio. З 15 запісаных песен выкідваецца кампазіцыя «Не отпускай», якая пасля выйдзе ў другі альбом Земфіры. Дэбютны альбом атрымлівае назву «Земфира» (фінальная песня носіць менавіта такую назву). Рэліз плануецца на 24 красавіка, але пераносіцца на 10 мая. Але ўжо з сярэдзіны лютага ў эфір радыёстанцый паступаюць песні «СПИД», «Ракеты» і «Ариведерчи». першая з іх становіцца гітом сезона і выклікае ў слухачоў «хвалю супярэчлівых эмоцый»[14]. 5-6 сакавіка ў Празе быў зняты кліп на дадзеную кампазіцыю, па сцэнару Паўла Румінава. 24 красавіка ў Маскве быў зняты кліп на песню «Ариведерчи», які выйшаў у эфір раней першага. 24 сакавіка ў маскоўскім клубе «Республика Beefeater» адбылася прэс-канферэнцыя гуказапісваючай кампаніі «Утекай звукозапись», на якой журналістам упершыню была прадстаўлена новая спявачка з Уфы. Яна адказвала на пытанні і спела песню на башкірскай мове. 8 мая ў клубе «16 тонн» адбылася прэзентацыя альбома. На канцэрце па-ўсялякаму спрабавалі ўзнавіць настрой вясны, якая так і не ўваходзіла ў свае правы: па ўсёй сцэне было раскідана зялёнае лісце, а Земфіра зпляла ў валасы рамонак, на якім затым гадала, калі выконвала песню «Ромашки». 10 мая адбыўся рэліз дэбютнага альбому. які стаў найбольш папулярным. 19 чэрвеня Земфіра выступіла ва Уфе на канцэрце ў гонар двухгоддзя радыёстанцыі «Серебряный дождь» 9 у час канцэрта быў сняты кліп на песню «Почему»), а свой першы канцэртны тур яна адчыніла 1 верасня ў Маскве. Гурт дае канцэрты ва Усходняй Сібіры, Паволжы і далей па ўсёй Расіі і некаторым гарадам бліжняга замежжа (дэбют калектыву ў Санкт-Пецярбургу адбыўся 18 верасня)[14]. Тур быў перапынены на 15 дзён з 15 па 30 кастрычніка ў сувязі з хваробай і гаспіталізацыяй Земфіры і быў скончаны ў Рызе 5 студзеня 2000 года. 11 снежня 1999 года грут стаў хэдлайнерам першага фестывалю «Нашествие». Ілля Нагібін у «Коммерсанте» пісаў пра поспех гурта «„Девочку с плейером“ слухаюць самыя розніцы пласты грамадства, і некаторыя нават называюць зусім фантастычную лічбу продажаў дэбютнага альбома Земфіры — 60 млн копій 9канешне, з улікам пірацкіх запісаў). Таксама паспяхова праходзіць і яе гастрольны тур…»[15] У снежні калектыў пачынае запіс другога студыйнага альбому. У той жа час быў запісаны рэмікс на песню «Снег», які пасля быў выдадзены ў якасці падарункавага сінгла (у яго таксама ўвайшла кампазіцыя «Лондон»[14]. Сінгл быў выдадзены 26 снежня пяцітысячным тыражом і 26-27 снежня ўдзельнікі гурта раздавалі яго наведвальнікам чатырох буйных музычных крамаз сталіцы. Рэліз сінгла быў задуманы, як антыпірацкая акцыя.

2000—2001:Альбом «Прости меня моя любовь»

У студзені 2000 вядучыя СМІ апублікавалі вынікі музычнага года. Земфіра і яе гурт перамаглі ў чатырох намінацыях часопіса «ОМ»: «Выканаўца года», «Скандаліст года», «Прарыў года» і «Альбом года». 8 Красавіка 2000 г. гурту «Zемфира» была прызначана прэмія часопіса Fuzz па выніках 1999 года ў дзвюх намінацыях: «Лепшы гурт» і «Лепшы альбом» (за дэбютную працу)[13]. Сакавіцкі нумар культавага часопіса «ОМ» выходзіць з Земфірай на вокладцы. Гэта была друга вокладка «Ома», для якой знялася выканаўца, пасля майскага нумара 1999 года,-першага моманту, калі спявачка паўстала перад шырокай публікай[16]. За дадзены фотаздымак «ОМ» выйграў галоўны прыз на конкурсе «Вокладка года» 2000 года, у намінацыі «Мужчынскія часопісы». Земфіра прысутнічала на цырымоніі ўручэння ўзнагароды[17]. Песня «Искала» з падрыхтаванага другога альбома прагучала ў культавым мастацкім фільме «Брат 2», а таксама была выдадзена ў складзе саўндтрэку да карціны[18].

28 сакавіка адбылася прэм’ера другога альбома, «Прости меня моя любовь]». У альбоме ўтрымліваўся цэлы пералік песень, якія сталі хітамі і якія гучалі адусюль на працягу некалькіх гадоў, у тым ліку «Созрелаа», «Хочешь», «Город», «Доказано», “П. М. М. Л. “, «Искала» і «Рассветы»[19][20]. Земфіра пачынай маштабны канцэртны тур у падтрымку пласцінкі. 1 красавіка прайшоў першы вялікі сольны канцэрт спявачкі ў Маскве — у СК «Олимпийский»[21].

26 жніўня выканаўцы была прызначана Дзяржаўная маладзевая прэмія Рэспублікі Башкартастан у галіне культуры імя Шайхзады Бабіча за 1999 год[22]. Другі альбом спявачкі стаў самым прадаваным дыскам у Расіі ў 2000 годзе. Земфіра атрымала ўзнагароды прэміі «Рекордъ» 2001 года ў катэгорыях «Выканаўца года» і «Альбом года»[23]. Разышоўся тыражом больш за паўтара мільёна асобнікаў, альбом стаў самым камерцыйна паспяховым у кар’еры спявачкі[20]. Часопіс «ОМ» безумоўна прызнае Земфіру «Выканаўцай года» (без намінацый іншых артыстаў)[24]. Калектыў спявачкі атрымлівае намінацыю на прэмію «Овация» 2001 года ў катэгорыі «Рок-гурт года»[25].

Узрослая папулярнасць спявачкі прывяла да непрыемнага інцыдэнту на канцэрце ў Якуцку, дзе з-за цісканіны пацярпела дзевятнаццаць чалавек. Міліцыя абвінаваціла ў тым, што здарылася, Земфіру, якая ў сваю чаргу абвінаваціла прадстаўнікоў праваахоўных органаў у некарэктных паводзінах і назвала прычынай таго, што здарылася, прагнасць арганізатараў канцэрта, якія прадалі большую колькасць квіткоў, чым быў здольны змясціць стадыён «Туймаада»[26]. На прэс-канферэнцыі ў Маскве выканаўца казала, што інцыдэнт сур’ёзна паўплываў на яе. “У мяне такое адчуванне, што я набыла таварны знак і ўсе, каму не лянота мяне прадаюць. На канцэртах не толькі нашых, але і любых іншых гуртоў узнікаюць нейкія беспарадкі. Незразумела, чаму так раздулі гэту сітуацыю… «, — казала Земфіра, працягваючы:» Я разумею, што не ў моцах гэта зрабіць, але мне б хацелася адмяніць гэту дурную папулярнасць, каб я магла нармальна працаваць. Я музыкант, я не ідал, не гуру, не герой… “[27]. У выніку, спявачка адмяніла астатнія запланаваныя канцэрты і на некаторы час сышла ў «творчы адпачынак».

Зноскі

  1. Zemfira // ČSFD — 2001.
  2. Аляксандр Аляксееў. Земфіра: Я даўно не стаяла на сцэне // Расійская газета. — 2010. — Т. 198. — № 5277.
  3. Тихон Романов. Роковые женщины // Еженедельный журнал. — 2002. — № 42.
  4. Zemfira (нявызн.). Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 21-03-2012.
  5. Рускі рок. Малая энцыклапедыя. — Леан-Антао, 2001. — ISBN 5-85929-068-3.
  6. 1 2 3 4 5 Мурат Амирханов.. Земфира молодая. Знаменитая певица всегда заявляла, что станет звездой (нявызн.) (недаступная спасылка). МедиаКорСеть (21 августа 2007). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2017. Праверана 02-04-2012.
  7. Земфира: «Я — татарка!»// «АиФ в Татарстане». 31 марта 2013
  8. Земфира призналась в Казани, что она — татарка
  9. Земфира Талгатовна Рамазанова. Биографическая справка (нявызн.) (недаступная спасылка). РИА Новости (26 августа 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  10. Старший брат Земфиры погиб во время подводной охоты
  11. 1 2 Мила Киян.. Семейный альбом Земфиры - от детсада до наших дней (нявызн.). Комсомольская правда (25 августа 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 22-03-2012.
  12. 1 2 Земфира (нявызн.) (недаступная спасылка). toppop.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 22-03-2012.[неаўтарытэтная крыніца?]
  13. 1 2 OK! Земфира (нявызн.) (недаступная спасылка). OK!. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 21-03-2012.
  14. 1 2 3 4 5 6 Как живёт Земфира (нявызн.) (недаступная спасылка). rb.ru. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2012. Праверана 04-04-2012.
  15. Илья Нагибин. Россия и Украина сыграли вничью. На рок-фестивале в Киеве // Коммерсантъ. — 1999. — Т. 1825. — № 181.
  16. История русских медиа 1989—2011 (нявызн.). Афиша (6 июля 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  17. Земфира принесла победу своему любимому журналу (нявызн.). InterMedia (3 июня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  18. Земфира вернулась к Ренате Литвиновой (нявызн.). most.ua (15 сентября 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 22-03-2012.
  19. Алексей Мажаев.. Земфира — «Земфира», «Прости меня, моя любовь», «Четырнадцать недель тишины» (нявызн.). Intermedia (21 сентября 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 01-09-2011.
  20. 1 2 Главные диски десятилетия (нявызн.). Русский репортёр (16 декабря 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 27-06-2011.
  21. Андрей Филимонов.. Олимпийский в Земфире (нявызн.). Lenta.ru (2 апреля 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 22-03-2012.
  22. Сергей Кудряшов. Уфа задыхалась от нежности // Труд. — 2000. — № 164.
  23. Юрий Яроцкий. Алла Пугачева и Земфира не пошла на “Рекордъ” // Коммерсантъ. — 2001. — Т. 2205. — № 75.
  24. «ОМ» подвёл итоги года (нявызн.). InterMedia (19 января 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  25. К концу десятой «Овации» только Жанна Агузарова могла улыбаться (нявызн.). InterMedia (27 мая 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  26. Главные диски десятилетия (нявызн.). Lenta.ru (14 октября 2000). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 21-03-2012.
  27. Евгений Мухтаров. Опасные гастроли // Труд7. — 2000. — № 176.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя Катэгорыя·Паэты Расіі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be