wd wp Пошук:

Змітрок Змітравіч Марозаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозаў. Змітрок Змітравіч (Дзмітрый Дзмітрыевіч) Марозаў (нар. 2 студзеня 1954, пас. Язбы, Крупскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1992 года.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька працаваў цесляром у калгасе, мацi настаўнiчала. Скончыў Язбоўскую СШ у 1970 г., ў 1975 годзе — агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Працаваў старшым аграномам калгаса «Рэвалюцыя» Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці, старшым аграномам управлення сельскай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама, галоўным аграномам калгаса імя Энгельса Бялыніцкага раёна. Потым працаваў другім сакратаром Бялыніцкага райкама ЛКСМБ (1979—1984 гг.), лектарам ЦК ЛКСМ Беларусі, а з 1986 года памочнікам міністра ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Літаратурная творчасць

Першы верш З. Марозава надрукаваны ў Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» у 1977. Першы зборнік паэта «Пад небам бусліным» выйшаў у 1982 годзе. А да гэтага малады паэт друкаваўся у часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Родная прырода», у рэспубліканскіх і абласных газетах. Цікава, што вершы 3. Марозава былі заўважаны не толькі ў Беларусі. У 1981—1982 гадах пераклады яго твораў былі выдадзены на рускай і украінскай мовах. А ў 1983 годзе ў Маскве, у выдавецтве «Молодая гвардия» была выдадзена яго кніга «Огонь и жито». Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў. Вершы паэта аб праблемах сучаснай вёскі, аб працы хлебароба, аб наступствах чарнобальскай бяды, аб захаванні гістарычнай спадчыны, аб ахове прыроды. Яго вершы яго пранікнёна- душэўныя, насычаныя цеплынёй, сялянскай дабрынёй.

Вячаслаў Рагойша аналізуючы творчасць паэта адзначаў: «… выразна пазначаны талентам творцы, яскрава сведчаць аб настойлівых творчых пошуках, імкненні глыбей і арыгінальней спасцігнуць свой час і сябе ў часе.» [1].

  1. Марозаў з’яўляецца аўтарам першага ў славянскім свеце складанай формы паэзіі — вянок вянкоў санетаў. Паэт Леанід Дайнека лічыць, што стварэнне вянок вянкоў санетаў «… Можна назваць паэтычным подзвігам, схіліўшы ў пашане перад натхнёна-нястомнай працай галаву» [2].

Ён піша апавяданні для дзяцей у каторых у навукова-папулярнай форме апавядае пра агародныя, палявыя і лугавыя расліны, якія растуць на Беларусі.

З. Марозаў — аўтар публіцыстычных нарысаў пра беларускую вёску, мінулую вайну.

На некаторыя яго вершы напісана песні, якія гучаць на беларускім радыё і телебачанні.

Узнагароды

Творы

  • Пад небам бусліным: Вершы / Рэц. П.Прыходзька. — Мн. : Мастац.літ., 1982. — 54с.
  • Хлеб і памяць: Вершы. — Мн. : Мастац.літ., 1988. — 119с.
  • Хлебны верасень: Вершы, паэмы:Для ст.шк.узросту / Маст. Г. С. Хінко-Янушкевіч. — Мн. : Юнацтва, 1988. — 143с.
  • Азбука агранома Валошкі: [апавяданні: для дашкольнага ўзросту] / Змітрок Марозаў. — Мінск : Юнацтва, 1989. — 63 с. — (Бібліятэка навукова-пазнавальнай літаратуры)
  • Апакаліпсіс душы: Вянок вянкоў санетаў / Змітрок Марозаў. — Мн. : Твор. аб’яд-не Савец. фонду міласэрнасці і здароўя, 1991. — 100 с.
  • Ачышчэнне сяўбой: [паэзія] / Змітрок Марозаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 334, [1] с.
  • Сын чалавечы: Лірыка / Маст. М. Ф. Барздыка. — Мн. : Пасад, 1993. — 319 с.
  • Святло рамонкаў палявых: Лірыка / Змітрок Марозаў. — Мн. : ДА «Доўгажыхар», 1997. — 95 с.
  • Апакаліпсіс душы: Вянок вянкоў санетаў / Змітрок Марозаў. — Мн. : ЗАО «Веды», 1997. — 230 с.
  • Прадчуванне: Вершы, вянок санетаў. — Мн. : Беларускі Дом друку, 1991. — 48с. — (Б-ка часопіса «Маладосць»)
  • Залатая кніга беднага: Вершы, вянкі санетаў. — Мн. : Рэкл.-выд.агенцтва «Азбука», 1994. — 168 с.
  • І скажуць унукі…: Дакум.аповесць, нарысы / Змітрок Марозаў. — Мн. : Маст.літ., 1994. — 270 с.
  • Агародніна: Кніжка-маляванка: Для дзяцей / Вершы З.Марозава. — Мн. : Юнацтва, 1996. — 17 с. — (Паглядзі і намалюй)
  • Баліць душа па Беларусі: Вершы, вянок санетаў / Змітрок Марозаў. — Мн. : РВА «Азбука», 1996. — 207 с.
  • Пра гарох і буракі, бульбу, жыта, агуркі…: Для дашк. і малод. шк. ўзросту / Змітрок Марозаў. — Мн. : Ураджай, 1995. — 95 с.
  • Гэта праўда ці мана…: Вершы, загадкі: Для мал. шк. узросту / Змітрок Марозаў. — Мн. : Юнацтва, 1997. — 61 с.
  • Гронкі зорных суквеццяў: Вершы, паэма, вянкі санетаў / Змітрок Марозаў. — Мн. : Выд. дзярж. прадпрыемства «Маст. літ.», 1998. — 365 с.
  • Пра гарох і буракі, бульбу, жыта, агуркі…: Для дашк. і мал. шк. ўзросту / Змітрок Марозаў. — 2-е выд. — Мн. : Ураджай, 1998. — 94 с.
  • Акварэлі пачуцця: Лірыка / Змітрок Марозаў. — Мн. : ВК ТАА «ПаліБіг», 2000. — 168 с.
  • Я ўсё часцей жадаю слухаць неба: Санеты. Вянкі санетаў. Вянок вянкоў санетаў / Змітрок Марозаў. — Мн. : Тэхнапрынт, 2002. — 223с.
  • Малітоўнаю матчынай мовай: вершы / Змітрок Марозаў. — Мінск : Конфидо, 2008. — 239 с.
  • Вяртанне да цішыні: вершы / Змітрок Марозаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 125 с.
  • Апакаліпсіс душы: вянок вянкоў санетаў / Змітрок Марозаў. — Мінск : Канфіда, 2006. — 503 с.
  • Я з вёскі, я — свойскі, язбоўскі: вершы, санеты, вянкі санетаў / Змітрок Марозаў. — Мінск : Конфидо, 2010. — 175 с.
  • Азбука от «а» до «я» — дружных буковок семья: [для дошкольного и младшего школьного возраста] / Змитрок Морозов. — Минск : Конфидо, 2012. с.
  • Материнской молитвенной речью…: стихи, сонеты, венок венков сонетов / Змитрок Морозов. — Минск : Четыре четверти, 2013. — 201с.
  • Вачыма сэрца: вершы, санеты, вянкі санетаў, вянок вянкоў санетаў / Змітрок Марозаў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. — 288 с.http://4-4.by/sites/default/files/files/reviews/Morozov_vachima_serdca.pdf
  • Мне Богам дадзена Радзіма: вершы, паэма, санеты, вянкі санетаў, вянок вянкоў санетаў / Змітрок Марозаў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. — 495 с. — (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі)
  • Храм: вершы, санеты, вянкі санетаў / Змітрок Марозаў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2017. — 176 с.

Зноскі

  1. Марозаў, З. Гронкі зорных суквеццяў.- Мн.: 1998. С. 5.
  2. Марозаў, З. Сын чалавечы. Мн.: 1993. С. 3

Літаратура

  • Савік, Л. Змітрок Марозаў // Беларускія пісьменнікі:Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. Мн.: 1995.
  • Іваноў, П. Вясковая планета Змітрака Марозава// Магілёўская праўда .1988. жн.
  • Ножнікаў, М. Зямная узнёсласць// Магілёўс.праўда.1991.30 снеж.
  • Рудкоўскі, М. Заўсёды — нечаканасць адкрыцця// Магілёўс. Праўда.-1988.-2 жн.
  • Грамадчанка Т. Каб змог узняцца Колас: / /Пра творчасць З. Марозава // Чырв. Змена. 1983. 16 ліп.
  • Леўчанка, М. Ад плуга і луга // Могилёвские ведомости. — 2011. — 1 ноября. — С. 11.
  • Ліўшыц, Уладзімір. Паэт і хлебароб // У кн.: Раскопкі вакол горацкага “Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 194 с., ил. 20. ISBN 985-6120-44-6. С.34-39.
  • Стасевіч, П. Ачышчэнне сяўбой // Нар. газ.- 1991.- 17 крас.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be